Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/174

Гэта старонка не была вычытаная

і размаўлне ненатуральнай для мужыка моваю. Сам — гэта сам аўтор, сам беларускі народ, сам кожны беларус, каторы жывець духоўным жыцьцём свайго народа. Сам шукаець дзядоўскіх скарбаў у замчышчы, гэта сымвол таго, як беларускі народ шукаець свайго адраджэньня. Сам—сымвол лепшых сыноў народа, змаганьнікаў за адраджэньне. Чорны — увасабленьне варожай для іх сілы. Відмы, каторых лепей назваць пабеларуску зданямі, ці зданьнямі—увасабленьне розных злыдняў соцыяльнага жыцьця. Таварышы відмаў — чарада загубленых Самаў, ахвяры відмаў: Гістарычны процэс шуканьня захаваных скарбаў, шуканьня лепшай долі, прыняў ў уяўленьні песьняра надта поэтычныя і вольна-фантастыныя формы і абразы, болей-меней зьвязаныя з народнай творчасьцю і нацыянальнай псыхікай. Русалчына пяяньне, рытм гэтага пяяньня, русалчыны пераказы (аднак, даволі малаважныя) маюць у сабе шмат нацыянальнага,—і ў гэтым вартасьць поэмы, хоць аўтор прыдаў той вартасьці другараднае значаньне. З монолёгаў Сама, з яго песьняў і з іграньня на ліры даведуемся аб паглядах поэта, аб тым, што для яго глаўнае, і ў чым ідэя поэмы. Навіны ня шмат. Толькі зьвязана адным, нібы-то, сюжэтам тое, што ўжо сказаў Купала ў розных сваіх лірычных вершах. Тыя-ж нацыянальвыя, соцыяльныя, палітычныя, адраджэнцкія мотывы, толькі выказаныя збольшым абагуленьнем, з некаторай ўсеаб‘емлючасьцю (гл. стр. 29, 33, 93 і інш.). Размовы відмаў з таварышамі, іх монолёгі новага даюць мала і дарма так расьцягнуты; яны толькі падчырківаюць і зьясьняюць карціну, адкуль браліся Самы. Таварышы відмаў перапяваюць звычайныя соцыяльныя мотывы як: 1) безьзямельле, 2) благія заробкі і вялікія падаткі, 3) цяжкая праца жанчыны, 4) небясьпечанасьць работнікаў пры машыне, 5) упаіваньне народа, 6) гандлярская эксплуатацыя, 7) рэлігійнае задурываньне і інш. Абраз „На замчышчы“, узяты агулам, ёсьць тымчасам магутны соцыяльны протэст,—гэткія дзівы робіць вялікі талент з абы-якім матар‘ялам. К соцыяльна-палітычнаму протэсту зводзіцца і ўся поэма, забіваючы яе нацыянальнае для нас значаньне. Абраз „Пажарышча“ вызначаецца надта жывою і меткаю народнаю моваю, а тэхніка верша тут такая, што здаецца, быццам поэт забаўляецца ёю, так кіруець, як толькі яму заманецца. Адна бяда—з усяе поэмы відаць, што Купала слабы эпік, што сплесьці фабулу яму не ўдаецца, што сюжэт для яго патрэбен ня як важная частка артызму, а як спосаб зьвязаць лірычныя кавалачкі. Яшчэ што — аўтор поэмы „Сон на кургане“ зусім простыя і балючыя думкі хаваець у нейкі фантастычна-поэтычны туман і быццам стараецца зрабіць іх страшнымі знадворку, так сказаць, тэхнічна, аслабляючы тым