Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/176

Гэта старонка не была вычытаная

ў драме гавораць ня простаю, звычайнаю моваю, а поэтычнаю, сымволіка-абразнаю, часам навет музыкальна-разьмеранаю і заўсёды ахопленаю купалаўскім лірызмам. Усё гэта складаець вялікія мастацкія вартасьці твора, асабліва ў наш век грубага рэялізму, але разам з тым вымагае ад поэта такой-жа высокай ідэйнай стараны, такой-жа сілы ў паказаньні і зьясьненьні духоўнага замыслу драмы, бо йначай усё поэтычнае хараство будзе бязгрунтоўным і малацэнным. „Раскіданае гняздо“—сымвол раскіданай Беларусі з часоў пярэдадня сусьветнай вайны і соцыяльнай рэволюцыі. Сымвол той выйшаў з душы поэта-адраджэнца і былага земляроба з беларуска-мужцыкай соцыяльнай сьвядомасьцю. Дык вось і ідэйная разьвязка вялікіх проблем зроблена ў драме так, што сымволы новага часу абгорнуты нейкім туманам няпоўнай усьвядомленасьці, яны падманяюць нас сваёй прынаднасьцю, ды застаюцца маларэяльнымі, не сакавітымі на свае запраўдныя, жудасна-рэволюцыйныя фарбы. Дух навізны толькі здалеку, хоць і безадступна, мітусіцца тут, найвыразьней уваходзячы ў рыторычны абраз няведамага чалавека, работніка, згукаючага па гарадох і вёсках гаротнікаў на „вялікі сход“. Тып работніка незадачан. Лепей выйшаў сялянскі прототып новага беларуса—Сымон. Цікавен поэтычны абраз Зосі, як сымвол паза-клясавых адносін. Надта а надта мучаецца Зося цераз гора сям‘і, без аніводнага слова зносіць яна балючыя папікі новага змаганьніка з панствам-брата і ймець веры, што ўсіх злыдняў можна пазбыцца, калі людзі будуць любіць адзін аднаго так, як яна любіць паніча,—гэта ўвабражаныя паза-клясавыя адносіны. Паніч пабавіўся, скрыўдзіў дзяўчыну і кінуў яе без усякай страты, — гэта запраўдныя паза-клясавыя адносіны. Дзяўчына адурэла. Яна сьніла залатыя сны, яна была поўная поэзіі, і каб захаваць свой няземны характар пасьля гідкага датыканьня жыцьця, яна зусім адракаецца ад жыцьцёвай праўды, пераходзіць у прастор грёзаў, робіцца ненормальнай. Сцэна з вяночкам з васількоў па сваёй магутнасьці, па сваёй поэтычнай чыстаце, па тонкасьці перажываньняў нагадуець вечны абраз Офеліі. Разьвязка паза-клясавых адносін, як відзім, дужа поэтычная, ды зусім непажаданая ні з якога, апрача аднаго бадай панскага, пагляду. Старац добра сымволізуе старадаўнае прымірэньне з бядою, а Лявон Зяблік—гібель ад непасільнага змаганьня; ён адбіраець у сына сякеру, кажучы, што змагацца трэба розумам, а сам наўпрэкі розуму, з адчаю робіць сабе сьмерць. Роль Данілкі няясна. Драма канчаецца тым, што няшчасная матка з бяздольнымі дзеткамі сымволічна выходзіць зьбіраць міласьцінку, а Сымон пад бліскам зарава ад запаленага ім панскага двара цягніць неразумную сястру на „сход“. Вялі-