Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/180

Гэта старонка не была вычытаная

1) Вянок (1913 г.)—кніжка выбраных вершаў. Яна складаецца з такіх аддзелаў: 1) „У зачараваным царстве“, 2) „Згукі бацькаўшчыны“, 3) „Старая Беларусь“, 4) „Места“ 5) „Думы“, 6) „Вольвыя душы“, 7) „Старая спадчына“ 8) „Мадонны“. У першым аддзеле поэт у кароценькіх лірычных вершыках змаляваў зачараванае царства прыроды пад глыбокім паглядам мысьліцеля. Тут ёсьць абразы лета, вечара й ночы ўлетку, зімы, буры, леса, возера і т. д. Толькі гэта ня простае мастацкае апісаньне, а паказаньне таксама і таго настрою, які зьяўляецца ў поэта-філёзофа. з уяўленьнем тых абразоў; паказаньне і той ідэі, якую родзіць у яго душы апісаны абраз. Калі-ж у каторым-небудзь вершыку свае асобнае ідэі няма, дык для яго астаецца адна агульная ідэя усіх вершаў: сьвет прыгож, і адчуваць яго хараство—шчасьце жыцьця. У лесавым гуле поэту чуецца граньне сумнага, маркотнага лясуна: „быццам тысячы крэпка нацягнутых струн, тонкаствольныя сосны зьвіняць“. Перад веліччу гэткага абраза ў поэта зьяўляецца філёзофская думка: „ці трэба казаць, што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка: кроплі сьлёз ці халоднай расы?“ Бура—пасечаная вагністым мечам, панурая, вялізная жывёла; халодныя бічы з яе крыві—тое, што людзі завуць дажджом. Абраз буры — вялікі абраз грознага, крывавага змаганьня ў прыродзе, уяўленьне каторага пабуджае ў душы поэта нейкі гарманічны водгук хараства. Апісаўшы, як ціха па мяккай траве праходзіць сінявокая ноч, як плывець туман, выглядаюць патроху „зорак дрыжачых вянкі“, лажыцца раса і ў палёх запаляюцца жоўта-чырвоныя вагні, поэт знаходзіць, што гэта—„час, калі трэба журыцца душою на сьвежых магілах пуста пранёсшыхся днёў“. Невялічкі другі аддзел сьведчыць, што згукі бацькаўшчыны ўжо на пачатку творчасьці поэта цягнулі яго да народных мотываў і спасабоў пяяньня. Пад канец жыцьця Багдановіч асабліва праняўся думкай, што каб у нас была ня толькі „поэзія ў беларускай мове“, але запраўдная беларуская поэзія, дык трэба браць прыклад з К. Каганца і йці ў поэзіі беларускім народным шляхам. Рэзультатам такой думкі зьявілісь у Багдановіча пазьней дзіўныя вершы, як „Страцім-лебядзь“ і інш., а ў гэтым аддзеле народнасьць паказуецца ў прасьцейшай рытміцы верша і ў абразох і зваротах, узятых з народных песьняў. Як цікаўны пераход ад народнасьці да кніжнасьці, як комбінацыя народнага складу верша з індывідуальнай творчасьцю сучаснага інтэлігента, вызначаецца прыгожы засмучоны вершык біаграфічнага характара „Ня кувай ты, шэрая зязюля“. "Трэці аддзел, „Старая Беларусь“, зьмяшчаець вядомыя ўсей пісьменнай Бе-