Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

братоў Зарэцкіх. Як ведаем, памагалі друкаром Раддзівілы, К. Астрожскі, Тышкевіч, Кішка, Валовіч, Сапега, Крышкоўскі, Кавечынскі.

Загалоўны ліст „Служэбніка“ (Вільня, 1617).


Загалоўны ліст „Служэбніка“ (Вільня, 1617).

і інш. Князь Мікалай Радзівіл Чорны залажыў у 1558 г. друкарню ў Бярэсьці-Літоўскім для друкаваньня рэформацкіх кніг. Адгэтуль выйшла так званая Радзівілаўская, або Бярэсцкая Біблія, якую малодшы сын Мікалая Радзівіла, князь Юры, кардынал і віленскі біскуп, скупіў усю-чыста і спаліў