Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

Польска квітнець лацізнаю,
Літва квітнець русчызнаю;
Бяз той ў Польшчы не прабудзеш;
Бяз сей у Ліцьве блазнам будзеш;
Той лаціна язык даець,
Та бяз русі не вытрваець,
Ведзь-жа, юж, Русь, іж тва хвала
Па усім сьвеце юж дайзрала;
Весяліся-ж ты, русіне,
Тва слава нікгды ня згіне!

То-ж была яшчэ пара бліскучага ўваччу разьвіцьця нашага слова, і сучасьнікі ня відзелі, што пачаўся сход… І дапраўды,—цяпер таксама зьяўляліся пісьменьнікі, друкавалася

Аўтографы: 1) Cапегі, 2) Валовіча, 3) Палубенскай і 4) Масальскай.


Аўтографы: 1) Cапегі, 2) Валовіча, 3) Палубенскай і 4) Масальскай.

шмат кніжок, літэратура жыла. Хіба толькі новы, полемічны тон яе даваў права сказаць аб нейкім пераломе. Тымчасам, гэтая пара была няпрыкметным пачаткам страшнога, мёртвага заняпаду нацыянальна-беларускай духоўнасьці.


Сход.
(17 век).

Палітычны і культурны заняпад. З часоў уніі нашага гаспадарства з Польшчаю, на якую прыстаў у 1385 г. Ягайла, мы яшчэ ня трацілі свае незалежнасьці; на пагляд нашых прашчураў гэта быў палітычны хаўрус. Каталіцтва, каторае зьявілася пасьля гэтага на беларускай тэрыторыі больш-менш прыкметна, хоць і нясло з сабою чужаземны польскі дух, але нясло так, што зусім не пагражала устоям самабытна-беларускай культуры. Польскія ўплывы