каб не вылічаць іншых асноў, — служыць старадаўняя і сярэднявечная гісторыя раманскіх народаў Заходняй Эўропы. Рым заваяваным розным народам накінуў сваю старую, лацінскую мову, як мову культуры і дзяржавы, а Касьцёл Каталіцкі аказаў сябе як установу надзьдзяржаўную. У рамах гэтай касьцельнай надзьдзяржаўнасьці розныя валадары пануючага дому гаспадарылі ў сваёй дзяржаве, як цяпер, напрыклад, гаспадарыць селянін на сваёй гаспадарцы: яны дзялілі сваю дзяржаву між сыноў, аддавалі часьць дзяржавы як пасаг сваім дочкам і г. д. І ад гэткай дзяржаўнай гаспадаркі вялікай бяды дзяржаве не дзеелася, бо ўсюды аставаўся той жа надзьдзяржаўны Касьцёл, тая ж лацінская мова і нават тыя ж самыя людзі на дзяржаўных становішчах.
Нешта падобнае ў гісторыі дзеелася і з беларускім краем і з беларускім народам.
Народ гэты, стварыўшыся з трох сваяцкіх плямёнаў: крывічоў, радзімічаў і дрыгвічоў[1], ужо ў ІX–XІІІ стст. жыў сваім самастойным дзяржаўным жыцьцём і з аружжам у руках бараніў сваю гэтую самастойнасьць сьпярша ад князёў кіеўскіх (украінскіх), а пасьля і літоўскіх. Палітычным цэнтрам беларускага народа быў тады Полацак, а полацкія князі і агулам мясцовыя князі-роданачальнікі былі гэтага народа нацыянальнымі павадырамі. Народ беларускі ўжо тады чуў сваю асобнасьць ад народаў суседніх — украінцаў[2] і літоўцаў, — з якімі біўся за свае землі і ад якіх бараніўся, але вонкавым знакам, як бы меркай гэтай асобнасьці, было не пачуцьцё нацыянальнае ў сёньняшнім разуменьні, а мясцовыя князі і ягоныя роды, якія стаялі на чале народа і пры помачы народнага веча кіравалі ці, вярней, спаўнялі волю гэтага веча. Гэты вечавы дэмакратычны лад на бела-
- ↑ «Крывічы... былі прабацькамі цяперашніх беларусоў... У найбліжэйшым з імі сваяцтве знаходзіліся дрыгвічы, якія жылі паміж Прыпяцьцю і Бярэзінай. У цесным сваяцтве з крывічамі былі радзімічы, якія жылі па Сожы». (Проф. М. Любавскій. Основные моменты исторіи Бѣлоруссіи». Москва, 1918. Бач. 8)
- ↑ «...Эта политика была не случайностью, не результатом какой-либо фамилійной вражды въ нѣдрахъ княжескаго рода, а диктовалась какими-то факторами, стоявшими внѣ личной воли князей и ихъ дружинъ. Мнѣ представляется, что причины этого сепаратизма коренились въ настроеніи самаго населенія Полоцкой земли, въ свою очередь созданнаго географическими условіями». (Любавскій. там-жа. бач. 11.)