XVII і XVIII ст. ў жыцьці палітычным — гэта час абсолютызму, сутнасьць якога ў тым, што манарх, пад панаваньне якога ў працягу гісторыі розным спосабам, ня вылучаючы атрыманьня іх у спадку па жонцы, падпадалі розныя народы, быў іх неагранічаным валадаром і панам. У ягоных руках была найвышэйшая ўлада ўставадаўчая, выканаўчая, а нават і судовая.
У канцы-ж ХVІІІ ст. у міжнародным праве ў Зах. Эўропе пачынае угрунтоўвацца аснова сувэрэннасьці (поўнай незалежнасьці ад пастароннай палітычнай улады) народу, якая ёсьць адной з падставаў нацыянальнасьці. Паводле гэтай думкі кожны народ ёсьць адзіным гаспадаром усяго таго, што ён мае[1].
Магутным дзейнікам і сяўцом гэтых ідэяў была ў Эўропе Вялікая Француская Рэвалюцыя (1789), якая для гісторыі многіх народаў і іх палітычна-нацыянальнага вызваленьня была сапраўды зваротным пунктам. Ідэолёгія гэтай рэвалюцыі апіралася на ідэях вольнасьці асабістай адзінак і народаў. Развою ідэяў Вял. Францускай рэвалюцыі, хутка па ёй паўстаўшыя наполеонаўскія войны, ня толькі ня ўстрымалі, але яшчэ й дапамаглі ім, хоць уся дзейнасьць Напалеона была супярэчная з прынцыпам народнасьці. Наполеонаўскае войска па усей Эўропе разносіла ідэі Вял. Рэвалюцыі і адначасна заваёўвала іх. Вось-жа гэта шырэньне нацыянальных ідэяў і адначасна гвалтаваньне іх у народах паглыбляла нацыянальную сьведамасьць і выклікала абурэньне проціў чужацкіх акупантаў.
Урэшце, калі прышла ў тэй-жа Францыі рэвалюцыя ліпнёвая (1830) і рэвалюцыя лютаўская (1848), якія гулкім рэхам пракаціліся па ўсей Эўропе, выклікаючы ў свой чарод рэвалюцыі сярод многіх народаў за свой самастойны народнапалітычны быт, прынцып палітычнага романтызму, прынцып нацыянальны ў палітычным і соцыяльным жыцьці многіх народаў Эўропы яшчэ яшчэ больш умацаваўся і ўгрунтаваўся.
Слушна гэты час, асабліва год 1848, завецца ў гісторыі вясной народаў. У гэтым часе паднялі сьцяг барацьбы за сваю палітычную самастойнасьць і за сваё нацыянальнае аб'яднаньне, як народы, што самастойнасьць гэту мелі і яе утрацілі, так і тыя, што першы раз жадалі яе здабыць. У гэ-
- ↑ «La nation etant seule maitresse des biens qu’elle possede, elle peut en disposer comme bon lui semble». «Vattel — Le droit des gens ou principes de la loi naturelle». Kn. I, b. 291. 774. (Паводле: St. Kodź. — Zasady Narodowуsci. 1932, бач. 44).