тым часе спатыкаемся з вызвольным нацыянальным рухам бэльгаў, вуграў, немцаў, палякоў, чэхаў, італьянцаў, фляманцаў, каталёнцаў, грэкаў, славакаў, румынаў, харватаў, сэрбаў, баўгараў і многіх іншых.
Разам з развоем нацыянальнай ідэі самастойнасьці народаў, паўстала так-жа пытаньне аб узаемных гэтых вольных народаў адносінах. Вось-жа ў тым самым ХІХ ст. паўстала ідэя Фэдэралізму. Фэдэрацыя (foedus - дагавор) — саюзная дзяржава. Бывае яна тады, калі паасобныя вольныя народы дабравольна твораць адну дзяржаву, на падставе дагавору між сабой. Агулам гаворачы, фэдэрацыя — гэта больш менш тое самае, што самая крайняя дэцэнтралізацыя дзяржавы, самы шырокі самаурад. У фэдэрацыйнай дзяржаве існуюць для паасобных народаў і краін паасобныя соймы і ўрады, якія і вядуць усе ўнутраныя справы краю. Загранічную ж палітыку, фінансы і войска вядзе ўрад цэнтральны, агульна-фэдэрацыйны.
Пад уплывам гэтай агульнай фэдэрацыйнай ідэі паўстала тады так-жа ідэя фэдэрацыі агульня славянскай, ці ідэя т. зв. панславізму (усеславянства), ідэя саюзу славянскіх палітычна-вольных народаў. Тварцом гэтай ідэі быў славак Колярж[1].
Словам, у ХІХ ст. нацыянальна палітычная сьведамасьць народаў дайшла да вялікіх разьмераў, кіруючы гэтыя народы да самастойнага палітычнага жыцьця. Праўда, сьляды такой сьведамасьці і такой волі народнай спатыкаем ужо ў канцы сярэднявечча, аднак дзейнік народны аж да другой паловы ХVІІІ ст. большай ролі не адыграў. А ўжо ад канца ХVІІІ ст. зачаўся шыбкі ўзрост народнай сьведамасьці ўва усей Эўропе. Узрост гэты яшчэ больш, як убачым ніжэй, зазначыўся па сусьветнай вайне, сільна зазначаецца і дзеіць сяньня.
У тым часе, калі ў Эўропе так буйна разьвіваўся вызвольны рух народаў, Беларусь - разам з Польшчай, Літвой і Украінай - ужо належыла да царскай Расеі. Сюды так-жа даляталі гэтыя крылатыя народніцкія ідэі і спатыкалі тут гарачае спачуцьцё і захопленьне прадусім сярод студэнства. І так, у другой палове ХІХ ст., пад уплывам гэтых ідэалаў Эўропы, у Расеі паўстаў палітычна-вызвольны рух ведамы
- ↑ Перанялі гэтую ідэю расейцы (славянафілы) і сапсулі яе. Яны не прызнавалі асобнасьці, асабліва палітычнай, іншых славянскіх народаў апрача расейцаў і лічылі, што ўсе гэтыя народы павінны зьліцца у вадзін народ расейскі і паддацца пад кіраўніцтва расейскага цара.