Апошнім, сапраўды дастойным абаронцам астаткаў палітычнай і культурнай асобнасьці нашага народу і ўсіх беларуска-літоўскіх зямель[1] быў слаўны канцлер Вялікага Княства Літоўскага вялікі Леў Сапега. А ўжо па ім Польшч хутка зруйнавала ўсю палітычную асобнасьць Беларусі і Літвы і зраўняла іх з землямі этнаграфічнай Польшчы.
Беларускія магнаты, як бачым, былі апошнімі абаронцамі палітычных правоў беларускага народу, бо яны належылі да пануючай і кіруючай клясы ў народзе. Першымі-ж пачынальнікамі палітычнага адраджэньня беларускага народу былі ўжо прадстаўнікі дробнай шляхты, бо абяднелай і гэтым збліжанай да народу. Гэта дробная і абяднелая, аканчальна не апалячаная шляхта, была адзінай свайго роду інтэлігенскай клясай у народзе, якая зьберагла памяць аб яго мінуўшчыне і аб яго нацыянальнай асобнасьці ад палякоў. І трэба было толькі адпаведнага часу, аказіі, каб гэная беларуская дробная шляхта, як асьвечаная і вольная няпрыгонная кляса, узноў стала на чале беларускага народу.
Гэткім адпаведным часам і адпаведнай аказіяй былі тыя ідэйныя кірункі, якія панавалі ў ХІХ ст. ў Эўропе і якія дайшлі да нас, а першай асобай, скарыстаўшай і з гэных кірункаў і з гэных аказіяў да дзейнага выступленьня за волю народу, быў К. Каліноўскі, аканчальна не апалячаны беларускі шляхціц, а толькі абяднелы і соцыяльна дужа блізкі да свайго роднага брата прыгоннага селяніна.
Прыгледзімся-ж бліжэй да асобы К. Каліноўскага, як першага ідэйнага барацьбіта на беларускіх гонях за лепшы палітычна-соцыяльны лёс беларускага народу.
Вось жа Каліноўскі - гэта быў сапраўды першы беларускі народнік, які першы будзіў народ беларускі, пасьля яго доўгай сьпячкі ў няволі палітычнай і соцыяльнай, да вольнага жыцьця. Праўда, беларускае яго народніцтва ня можна разумець так, як гэта мы разумеем сяньня. Сяньня беларус-народнік гэта той, хто разумеючы беларусаў як асобную нацыю, імкнецца ня толькі да таго, каб палепшыць і зрабіць вольным эканамічна-грамадзкае жыцьцё беларусаў, але так-жа і да таго, каб народ гэты на ўсіх сваіх эт-
- ↑ Украінскія землі: Валынь, Падольле, а так-жа і Падлясьсе на Люблінскай уніі былі далучаны да Польшчы, як землі каронныя.