волі і папрабаваць шчасьця, папрацаваць для дабра беларускага паднявольнага народу. І ён выступіў, справядліва заслужваючы прад беларускім народам на пачэснае імя першага барацьбіта за палітычна-соцыяльнае вызваленьне беларускага народу.
Для большай яснасьці і грунтоўнасьці, доказы, пацьвярджаючыя характар Каліноўскага, як пачынальніка беларускага палічычнага і соцыяльнага вызваленьня, пастараемся прадставіць хоць коратка, але па парадку і сынтэтычна.
Сам час, у якім жыў Каліноўскі і тыя ідэовыя палітычнаграмадзкія кірункі, якімі тады жыла інтэлігенцыя, ужо зьяўляюцца доказам, што быў ён народнік-фэдэраліст. Тады паступовая інтэлігенцыя, асабліва ж акадэміцкая моладзь расейскіх унівэрсытэтаў, што прымала учасьце ў тагочасным палітычным і грамадзкім жыцьці, агулам гаворачы, была пераважна народніцкай у справах соцыяльных і культурных і трымалася шырэйшага ці вузейшага фэдэралізму ў палітыцы. Ужо з гэтага відаць, што да гэных кірункаў мусіў належаць і Каліноўскі.
Ды-й гістарычным пэўным ёсьць фактам, што Каліноўскі, яшчэ ў Пецярбурскім унівэрсытэце, запазнаўшыся з тагочаснымі рэвалюцыйнымі імкненьнямі Расейцаў, Украінцаў і Палякоў, калі павёў рэвалюцыйную працу сярод Беларусаў Горадзеншчыны, рабіў гэта ў сьціслай лучнасьці з польскімі демократамі, з так званымі чырвонымі, якія сапраўды былі народнікамі Федэралістымі. Ясна, што ня інакшым мусіў быць і Каліноўскі. І быў такім сапраўды ды й яшчэ ў большай меры, бо быў заўсёды варожа настроеным да польскіх панскіх[1] арганізацыяў, якія фактычна ніколі не прызнавалі народнай волі народам нашага краю, і апрача гэтага быў ён фактычна павадыром і арганізатарам польскіх дэмакратаў народнікаў.
К. Каліноўскі дзеля пашыраньня сваіх ідэяў выдаваў першую беларускую часопісь "Mużyckaja Prauda" і іншыя беларускія друкі, якія выразна пацьвярджаюць народніцка
- ↑ ..."Nie dbam o nic, to przez okno na dach, to inszemi sposobami zawsze szczęśliwie z rak ich (Маскалёў - А. С.) się wyślizgam. Opieka Boska czuwa nade mną, a jeśli przyjdzie się zawisnąć, to niech będzie na pocieche wszystkim szlagom (паном, што проціў яго - А. С) litewskim i prześwietne Moskwie". (3 лісту Каліноўскага да Б. Длускага. Арыгінал у бібл. Оссолінскіх. Цытую з одпісу Р. Керсноўскага).