polski — кажа ён у пісьме з пад шыбеніцы[1] — usim bratnim narodam daje samauradstwa maskal mała taho, szto hetak nia robić, no jaszcze tam, hdzie żyli palaki, litoucy i biełarusy zawodzić maskoŭskija szkoły, a u hetych szkołach uczuć pa maskousku, hdzie nikoli nie paczujesz i słowa: pa polsku, pa litousku da i pa bielarusku, jak narod taho chocze". У тым жа пісьме Каліноўскі вылічае ўсе тыя зьдзекі, якіх народ дазнаваў ад царскіх уладаў, і ўрэшце так кажа. "Os to dla czaho kažem, szto polskaje dzielo - heto nasze dzielo, heta wolnaści dzielo".
І сапраўды, Палякі ў 1863 г. ужо былі прызнаўшы нашым землям гэна свайго роду "самаўрадзтва"[2]
"Narodzie-дзеля гэтага ўрэшце піша Каліноўскі-jak tolki paczujesz, szło braty twaje z pad Warszawy bjucca za praudu i swabodu, tahdy i ty nie astawajsia zzadu, no uchapiuszy za szto zmożesz - za kasu, siakieru i celaj hramadoj idzi wajawaci za swajo czaławieczaje i narodnaje prawa, za swaju ziamlu rodnuju"[3].
Калі-ж урэшце ідзе нам аб Каліноўскага выключна як фэдэралістага, дык гэта дастатачна выказана галасамі сучасных яму гісторыкаў, у маей аб ім кніжыцы[4] і тут гэтага ўсяго паўтараць ня буду. Аб тым, што Каліноўскі змагаўся за свайго роду палітычную самастойнасьць зямель Беларусі і Літвы, дапушчаючы іх сужыцьцё з Польшчай толькі на асновах фэдэрацыі, аб гэтым - кажу - для навукі сяньня няма ніякага сумніву. Існуюць толькі сумнівы што да сутнасьці гэтай фэдэрацыі, гэта знача - паўстае пытаньне, у чым іменна мела праяўляцца і як далёка сягаць гэная залежнасьць Беларусі і Літвы ад Польшчы і іхнае з ёй палітычнае супрацоўніцтва. К. Каліноўскі занадта быў малады і занадта хутка расстаўся з гэтым сьветам і занадта хутка разьвіваліся крывавыя падзеі на беларуска-літоўскіх землях,
- ↑ Piśmy z pad szybienicy.
- ↑ a) Надзяленьне сялян зямлёй, б) Роўнасьць усіх, в) Злучаным 3 Польшчай братнім народам Літвы і Русі прызнаньне найшырэйшага разьвіцьця нацыянальнасьці і мовы... (Dekret Tymczas. Rzadu Narodowego z 10.V.1863).
- ↑ Piśmy z pad szybienicy.
- ↑ Ad. Stankiewicz - K. Kalinoŭski, "Mużyckaja Prauda" i ideja Niez. Bielarusi: VIII. K. Kalinoŭski - zmahar za palityčnuju samastojnaść Bielarusi I Litwy. 45-52.