блізка зналі і больш праўдзіва назвалі яго прозьвішча. На гэтай падставе ўважаем, што прозьвішча нашага барацьбіта-вызваленца трэба пісаць — Грынявіцкі.
Весткі аб асобе і жыцьці Ігната Грынявіцкага падае др. Т. Грыб у „Iskrach Skarупу"[1], не паказываючы сусім — на вялікі жаль — тэй крыніцы, — з якой ён іх чэрпае, а якія і мы тут, сёе-тое дадаўшы, паўтараем паводле яго і на ягоную адказнасьць.
— Ігнат Грынявіцкі радзіўся ў 1856 г. у Меншчыне у каталіцкай сям'і, дзе яго бацька Яхім меў невялічкую гаспадарку у вёсцы. У 60-гадох бацька Ігната з усім сямействам, якое складалася з адзінаццацёх душ, пераехаў у Горадзеншчыну, у Бельскі павет, дзе таксама займаўся гаспадаркай на вёсцы меў невялікі фальварак. Ігнат вучыўся сьпярша ў Беластоцкай павятовай школе, якую скончыў у 1868 г. Пасьля паступіў у Беластоцкую рэальную гімназію, якую скончыў у 1875 г. і паступіў у Тэхнолёгічны Інстытут у Пецярбурзе.
Тут ён прыймае чынны ўдзел у студэнскім жыцьці, а ў 1879 г. засноўвае гурток, які ставіць сабе за мэту ісьці вызваляць народ пры помачы баявых арганізацыяў. Сам едзе на вёску, ідзе ў народ, у сялянскія гушчы, абходзіць вёскі і мястэчкі Беларусі, дзе сярод мясцовай інтэлігенцыі шукуе сабе прыхільнікаў і аднадумцаў. Увосені таго-ж 1879 г. вяртаецца ўзноў у Пецярбург, дзе выдатна працуе у радох расейскіх народавольцаў, якія імкнуліся да скасаваньня царызму і перабудовы Расеі на асновах моднай тады, як ведаем, фэдэрацыі.
Найбольш праславіўся наш Ігнат забойствам тагочаснага цара Александра І ў 1881 г. І.ІІІ. Бомбай, якой быў забіты цар, сьмяротна быў ранены і сам Ігнат і ў той жа дзень у ночы, не распазнаны хто ён, памёр ад ран, маючы гадоў 25.
Ігнат Грынявіцкі быў ціхага і спакойнага характару, скромны, дабрадушны, працавіты, вытрывалы, чулы на чужое гора; адначасна маўклівы і замкнуты ў сабе; быў ён чалавек чыну; ідэалам яго было служэньне народу, служэньне ня словам, а дзелам; называў сябе Ігнат Літвіном. —
- ↑ "Iskry Skaryny" 1934 Nr. 3, Прага, бач. 33-35