Пасьля гэтых агульных уваг аб „Гомане" прыступім да бліжэйшага разгляду яго паводле таго парадку, у якім разложаны ў ім матарыял.
§ 1. "Бѣлорусское революціонное обозрѣніе".
Гэтак названы першы артыкул „Гоману". Падаём ніжэй галоўны зьмест яго, галоўныя мясцы цытуючы даслоўна парасейску.
— У грамадзкім жыцьці Расейскай Імпэрыі Чытаем у гэным артыкуле — заўважваецца няўхільнае імкненьне да рэвалюцыі. Урад сваім гнётам гэтай рэвалюцыйнасьці толькі памагае. Апазыцыя, да якой належаць групы лібэралаў аж да тэррорыстаў, расьце і разьвіваецца. Адчуваецца патрэба супольнага гэтых груп фронту. Аднак трэба жадаць ня толькі супольнага фронту апазыцыйных да цара груп, але так-жа і самастойнасьці гэтых груп: "...приходится поже лать очень и очень многаго не только в отношеніи совмѣстной борьбы, но и по отношеоію к самостоятельному начинанію".
Да апошняга часу, праўду кажучы, сапраўды барацьбу з царызмам праводзіць адна партыя "Народной Воли", а іншыя групы толькі займаюцца гутаркай і крытыкай. Павінны існаваць партыі самастойныя, але яны павінны бароцца толькі разам усе. Дзеля гэтага вітаем присоединеніе поль ской партыі "Пролетаріата" к организаціи «Народнай воли» в их заимных оффиціальных об'ясненіях в 10 № "Народной Воли". Мы соцыялісты-Беларусы імкнемся заняць у гэтай адзінай актыўнай партыі адпаведнае да сілы нашай групы месца, каб бароцца для справы так важнай для самай Беларусі. Апрача нашай помачы «Нар. Воли» для барацьбы з урадам "мы внесем в сознаніе членов этой партій практическую возможность федеративной самостоятельности Бѣлоруссіи в будущем и необходимость подготовки этой самостоятельности в настоящее время".
У прынцыпе й цяпер гэта партыя стаіць "за федеративность областей Россіи", што яна няраз выказвала; але фактычна на такую самастойнасьць можа разьлічаць "только та из областных груп", каторая будзе рука аб руку ісьці ў барацьбе з дѣйствующей партіей" і мець сваіх прадстаўнікоў дастатачна абзнаёмленых з меснымі патрэбамі.