Наколькі мала адно прынцыповае прызнаньне «самостоятельности областей" можа гварантаваць яе на практыцы, гэта паказвае выступленьне Тихомірова ў № 2 "Вѣстника Нар. Воли", гдзе ён гавора аб "неумѣстности" і "искусственности" тварэньня новых нацыянальнасьцяў. Так мала яшчэ сьведамасьці аб практычнай неабходнасьці палітычнай і эканамічнай самастойнасьці «областей», што аўтор гэны не пастараўся нават даказаць гэту "неумѣстность" і "искусственность", загадзя, відаць, разьлічваючы на ціхую згоду чытачоў.
Мы, ведама, за гэта на Тихомірова не наракаем, бо ён у фэдэрацыйных імкненьнях бачыць аслабленьне палітычнай проціцарскай барацьбы ў цэнтры. Тым больш гэта яму можна дараваць, што самы гарачы прапаведнік нацыянальнай Фэдэратыўнасьці Драгоманов апошнім часам многа папра цаваў для пашырэньня гэткага пагляду на фэдэралістых. Але ўсёж-дыкі Тихоміров ня мае падстаў паклікацца на «искусственность», як на доказ непатрэбнасьці стварэньня фэдэрацыяў, бо ўсе формы грамадзкага жыцьця творыць чалавек. Тым больш ня мае рацыі Тихоміров, калі Бакунін, Драгоманов і іншыя, гаворачы аб разьдзеле Расейскай імпэрыі на натуральныя фэдэрацыі, разам з Польшчай і Малороссіей", ставяць так-жа і Беларусь. Нават урад, преслѣдуя идеал казарменнага единообразія, считается с ней (з Беларусяй - А. С.), как с областью своеобразной и существует цѣлый ряд экономических и административных мѣр, касающихся спеціально Бѣлоруссіи. Конечно, в народѣ пока еще нѣт сознательнага стремленія к федеративной независимости в том ея видѣ, как это понимает інтеллигенція, но необходимость этой независимости вытекает из сознанія народом свей розни от сосѣдей, эта самостоятельность вытекает из экономических и климатических условій Бѣлоруссіи, много отличных от условій других областей Россіи, из оригинальности характера самого народа". Расейскі народ так-жа нясьведамы важнасьці палітычнай свабоды і так-жа не разумее вымогаў навучнага соцыялізма, а ня гледзячы на гэта, народавольцы дабіваюцца аднаго і другога пад сьцягам Народнай Волі іменна затым, што глядзяць шырэй на патрэбы народу і разумеюць лепей сродкі іх здаволеньня.
"Но если практическое подготовленіе почвы для федеративной самостоятельности важно для каждой области во-