обще, то для Бѣлоруссіи эта необходимость является еще болѣе настоятельной и неизбѣжной."
Для Польшчы і Украіны гэта ня столькі патрэбна. Для сваей самастойнасьці яны маюць прыгатаваны грунт. У Беларусі з гэтым дрэнна, "что и заставляет бѣлорусскую интеллигенцію заранѣе позаботиться о приготовленіи условій для самостоятельности страны". Асабліва трэба старацца ўзгадаваць народную інтэлігенцыю, бо цяперашняя наша інтэлігенцыя звычайна выходзіць "из паразитнага класса поляков помѣшчиков или из бюрократіи". Нігдзе, як ведама, няма такой розьніцы між народам і інтэлігенцыяй, як у Беларусі. Вось-жа інтэлігенцыя, якая была б блізкай да паняцьцяў і патрэб народу, аказала-б вялікую услугу пры новых варунках грамадзкага жыцьця, якое наступіць пасьля перавароту.
Ды — й для самай цэнтральнай партыі мясцовыя арганізацыі маюць вялікае значэньне. Пасьля перавароту першай для яе задачай будзе абяспечыць рэформы, патрэбныя для народаў усіх "областей" бяз вынятку. Яна павінна будзе дапасавацца да абычаяў, а так жа да эканамічных і іншых асаблівасьцяў кожнай вобласьці. Паляк, украінец, вялікарус, прымаючы ўчасьце ў цэнтральнай барацьбе з урадам, у пэўнай меры ўжо гэтым самым зьяўляецца прадстаўніком інтарэсаў свайго народу з увагі на сваю рэальную блізкасьць да яго. Тымчасам беларус можа быць прасякнуты народнымі сымпатыямі толькі ідэйна і наўрад ці бяз сьведамай падгатоўкі можа лічыцца пажаданым прадстаўніком сваей бацькаўшчыны і выклікаць да сябе большы давер, як цяперашняе чынавецтва. Ведама, што ўсё ідэйнае толькі тады сапраўды прыгожае і творчае, калі яно зыходзіць на зямлю, калі яно бліжэй да рэальнага зьдзейсьненьня у штодзенным жыцьці. "Адумысловы плян дзеяньня павінен быць дзелам мясцовых арганізаваных групаў, якія зорка сочаць за ўсімі зьменамі і эканамічнымі фактамі" — кажа Лавров. Зусім справядліва і неабходна выбраць для сваей дзейнасьці месца, народ і мову, дзе можна дапусьціцца найменш абмылак і найбольш зрабіць добрага, гэта знача сваю бацькаўшчыну - кажа той-жа Лавров.
Зусім ясна такім чынам, што стараннае пазнаньне мясцовых асаблівасьцяў Беларусі, зразуменьне практычных інтарэсаў народу будзе карысна ня толькі для Беларусі, але