— Тотлебен[1] з свайго становішча аткліканы. І добра. У сваей тупой стараннасьці ён ня ведаў, што і як "искоренят". Прыехаў новы. Сказаў мову, якіх у нас за апошніх 20 гадоў гаварылася многа. Усе яны прыракалі выкараняць у краі нашым польскасьць і насаджаць расейскасьць. Мэты аднак сваей гэныя начальнікі краю не дапіналі, бо рабілі гэта пераважна грубой сілай. Асабліва ў гэтым адзначаўся Тотлебен, аб якога дзейнасьці "нѣкоторое понятіе может дать хотя бы корреспонденція из Вильны, помѣщенная в № 1 нашего органа". Пасьля Тотлебена прышоў Коханов, які так-жа сказаў праграмную мову, каторая, дышет солдатским жаром" і так жа прыракае праводзіць русыфікацыю краю. Мова Каханова дае нам прадусім паняцьце аб ступені ўлады,,какой пользуются начальники Западнаго Края". З гэтай мовы мы бачым, што ў Беларусі для вышэйшага начальства "закон не писан".
Гэткім спосабам русыфікацыя ў нас адбываецца ўжо 20 гадоў, але вынікі яе нэгатыўныя. Ськіраваная проціў полёнізма, яна яго ня толькі ня выкараніла, "но напротив, дала еще большій толчек его развітію. Католичество в этом отношеніи обнаружило необыкновенную живучость и упорность". Не давяла да пажаданых мэтаў ані русыфікацыйная палітыка замельная, ані школьная. Агулам да чаго датыкалася рука абрусіцеляў, тое ставалася няжывым і такім чынам усе спробы русыфікацыі Беларусі на кожным шагу цярпелі няўдачы, не знаходзячы для сябе адпаведнага грунту. Ясная рэч, што ўся культурная барацьба, якая вядзецца ў нашым краі, датыча прадусім інтэлігенцыі; народная-ж гушча, замкнуўшыся сама ў сабе, астаецца бадай роўнадушнай і глухой да тых спроб, якія над ей хочуць даканаць абедзьве староны, што вядуць векавую барацьбу за панаваньне над гэтай гушчай. "Народ не воспринимает всего того, что ему навязывают, а ревниво оберегает от чужих вліяній основныя черты своего быта, ожидая того момента, когда откроется возможность для широкаго развитія всѣх начал его жизни". Але гэта можа наступіць толькі тады, калі перастане барацьба верхних слаёў і будзе магчымасьць шырокага развою народнага жыцьця. Тымчасам урад да
- ↑ Віленскі генэрал-губернатар, +1884.