народу тасуе толькі сілу. Гэткае палажэньне зачынае выводзіць з цярпеньня сялян-беларусаў, каторыя гэтулькі працярпелі ў працягу ўсяго свайго гістарычнага жыцьця.
Праўда, зямельная рэформа 1863 г., а так-жа абяцанкі розных палёгкаў і прывілеяў праз некаторы час у народзе падтрымоўвалі надзею на расейскі ўрад, але пасьля таго, калі ні адно з прырачэньняў урадавых ня было споўнена і калі беззямельным бедняком прышлося ўміраць з голаду, аб ранейшай сваей пашане да ўладаў народ стаў забывацца і адносіны яго да гэтых уладаў сталі штораз больш завастрацца. Доказам гэтага служаць сялянскія спраціўленьні проціў улады ў розных мясцох Беларусі. Да цара народ адносіцца так-жа няпрыхільна. Урад-жа на ўсё мае адно лякарства — ўціск, якім яшчэ больш павялічвае цяжкое палажэньне народу,
Бяручы гэта ўсё пад увагу, няможна ня цешыцца з выступленьняў тых людзей, што імкнуцца сказаць слова праўды аб Беларусі. Такім напр. ёсьць "Первое письмо о Бѣлоруссіи" у заграничным "Вѣстникѣ Народной Воли". Да гэткіх выступаў можна залічыць нядаўна паявіўшаеся "Посланіе к Землякам Бѣлоруссам", у якім дужа ўдатна апісаны здарэньні нашых дзён. Але ўсё гэта толькі спробы. Больш акуратна гэта зробіць наш орган, які сябе пасьвяціў выясьненьню крычачых патрэб нашага няшчаснага краю. —
Далей у "Гомане" йдзе аддзел карэспандэнцыяў, з якімі хоць коратка належа нам так жа пазнаёміцца.
§ 3 "Корреспонденціи".
Аддзел карэспандэнцыяў "Гомана", зразумелая рэч менш цікавы. Аднак для поўнасьці нашага з гэтай часопі сяй знаёмства, збольшага пазнаёмімся і з іх зьместам.
З Дзісенскага пав. Завастраюцца адносіны зямельныя ня толькі між абшарнікамі, але і духавенствам. Так напр. сяляне арэндатары царкоўнай зямлі ў Друі, ня гледзячы, што срок аренды скончыўся яшчэ ў 1882 г., зямлі не пакінулі, сілай аставаліся ў фальварку, карысталіся ім далей і дамагаліся бяссрочнай арэнды. Знача, "понятіе о собственности в народѣ еще не выдѣлилось окончательно из понятія владѣнія и что право по земельной собственности