еще до нынѣ у нас не кристализировалось и не отвердѣло в опредѣленных формах[1].
3 Слуцкага пав. Сяляне в. Затур'е вялі спор з Радзівілам за пасьбішча. Суд прысудзіў у карысьць Радзівіла. Калі ж прышло да разгранічэньня, сяляне сілай да гэтага не дапускалі. Прыехала рознае начальства, а сяляне стаялі пры сваём. У выніку было чал. 20 арыштаваных. Сяляне ўрэшце ўступілі.
3 Менску. Народ распраўляецца з сваімі эксплататарамі. У сяле Залядзе, Слуцкага пав., багацела коштам сялян сям'я Александровічаў, прыблудаў. Дзеля сваіх мэтаў карысталіся яны крадзежай, ашуканствам, разбоем і грозьбамі. Дастаўшы, так-жа грозьбай, ад абшарніцы лесу, Александровічы сталі гнаць сялян на работу дзеля дастаўкі дрэва. Сяляне ўзбурыліся, акружылі дом Александровічаў і разбурылі яго, а трох Александровічаў забілі. Будзе суд. Пэўне лагодны, бо - між іншым - сяляне прасілі ўлады, выселіць ад іх Александровічаў, але дарэмна.
3 Пецярбургу. Вышэйшае начальства з скуры лезе, каб "предупредить развитие "крамолы" і "вольнодумства", але яму гэта не ўдаецца. Рэвалюцыйнасьць разьвіваецца. Усьцяж адбываюцца арышты, часта без разбору правых ці левых. З палітычнымі вязьнямі абходзяцца дужа дрэнна. Газэты і журналы закрываюцца. З грамадзкай думкай улады ня лічацца. Бібліятэкі і чытальні абавязваюць падпіскай не выдаваць кніжак некалькі сот лепшых і найбольш попупулярных аўтараў. Гэта родзіць вялікую патрэбнасьць літаратуры нелегальнай. Астаецца толькі пажадаць, каб паявіліся Гэрцэны, каб сталі выдавацца такія популярныя органы, якім быў "Колокол". У верасьні вышаў нелегальна № 10 "Народнай Воли", у якім варта адзначыць адказ Выканаўчага К ту партыі, народавольцаў" польскім соцыялістам, рэвалюцыйнай партыі "Пролетарыят“. „В этом отвѣтѣ с большою опредѣленностью высказвается взгляд исполнительнаго К-та на
- ↑ Аўтар гэтак цьвердзячы мыляўся, бо сяляне не затым на чужой зямлі сядзелі, што ня мелі пачуцьця ўласнасьці, а іменна затым. што такое пачуцьцё мелі і што такое іх пачуцьцё было часта і груба крыўджана і гвалчана. А. С.