національную независимость, при чем этот послѣдній вовсе не находит в самостоятельном существовании революціонных партій отдѣльных народностей бесполезнаго дробленія и несовместимости с найбольшей интенсивностью борьбы против общаго врага: обезпеченіем этой интенсивности должен служить тѣсный союз между партіями, который, но словам Исп. Комитета, в интерессах революціи столь же необходим, кас і точная іх самостоятельность".
Урад робіць сваю работу, а рэволюцыянэры сваю. Прыдзе час, калі няволі настане канец. —
Пасьля корэспандэнцыяў ідзе вялікі незаглаўлены артыкул, які так-жа прыносіць нам шмат чаго цікавага і з якім так жа мусімо пазнаёміцца.
§ 4. Неазаглаўлены артыкул аб нацыяналяным пытаньні.
Рэдакцыя "Гоману" пасьля карэспандэнцыяў памяшчае безназоўны артыкул, зьмест якога, як убачым, пасьвячаны нацыянальнаму пытаньню, які папярэджваюць наступныя рэдакцыйныя ўвагі.
— Артыкул гэты ўжо даволі даўно хадзіў у рукапісе ў Пецярбурзе сярод беларусаў. Уважаючы пытаньні, закранутыя аўтарам, цікавымі і важнымі, а так-жа лічачы пастаноўку іх гармонізуючай у многім з уласнымі нашымі паглядамі, зьмяшчаем гэны артыкул у нашым органе, жадаючы такім чынам зрабіць яго больш даступным для шырэйшага кругу чытачоў. —
Далей ідзе гэны артыкул, якога зьмест у скарочаньні ніжэй падаём.
— Нацыянальнае пытаньне, распрацавана ўжо дастатачна тэорэтычна і знайшоўшае ўжо самастойнасьць сярод іншых грамадзкіх пытаньняў, паявілася ня так даўно. Практычны яго зародак адносіцца да самай глыбокай старадаўнасьці, калі асобныя плямёны варожа спатыкаліся між сабой за панаваньне адно над другім. Бачым мы яго і пазьней у Грэкаў і Рымлян, каторыя ў імя перавагі, "сваей пароды" дапускаліся жудасных гвалтаў пад рознымі "барбарамі", лі-