Асаблівасьць аднак характару кожнага народу, яго эканамічнага і палітычнага палажэньня, кліматычныя і этнографічныя асаблівасьці краю змусілі соцыялізм значна зьмяніць сваю нацыянальную праграму. Нават сам Бакунін, сьпярша крайны вораг нац. пытаньня, у канцы канцоў прызнаваў у некаторай меры права нацыі. "Всякій народ, точно также, как всякое лицо, есть поневолѣ то, что он есть и имѣет несомнѣнное право быть самим собою. В этом заключается все так наз. національное право". Нацыянальнасьць — гэта адзін з элемэнтаў разьвіцьця чалавецтва, насколькі адна нацыя не няволіць другой нацыі і насколькі разьвіцьцё гена служыць матар'яльным і духовым патрэбам дадзенай нацыі і яе свабодзе. Бяз сьведамасьці сваей асобы ў кожнага чалавека народ быў-бы стадай, бяз сьведамасьці сваіх асаблівасьцяў у кожнага народу такой стадай было б усё чалавецтва.
Дзяржаўная цэнтралізацыя, што хоць і штучна зьвязала ўсе дробныя плямёны, аддаляючы такім чынам дужа шкодную для чалавецтва барацьбу гэтых плямён, адслужыла гістарычную службу і ў сваім часе мела сваё апраўданьне. Цяпер-жа, калі плямёны зжыліся між сабой да больш-менш сьведамай салідарнасьці, калі паўсталі нацыі ў сучасным разуменьні, яны ўжо, як асобы, вышлі з пад апекі пут цэнтралізацыі і стараюцца заняць у грамадзкім жыцьці адпаведнае месца, усестаронна і свабодна разьвіваючы сваю індывідуальнасьць. "Всякая нація, как и всякая личность, не только имѣет право, но и обязана защищать свою самостоятельность во всем, что не противорѣчить развитію человѣчества вообще и каждой чужой націи в частности. Всякая поэтому нація, как бы она слаба не была, заслуживает полнаго признанія ея самостоятельности"... Дык няслушна цьвердзяць вузкія нацыяналісты, што народ, які ня можа абараніць сваю самастойнасьць, павінна праглынуць іншая нацыя сільнейшая. А мы думаем, што такую нацыю трэба паддзяржаць і даць ёй магчымасьць стаць на ногі дзеля таго, каб свабодна праявіць сябе. Трымаючыся гэткага пагляду, мы "считаем необходимым энергично защищать Бѣлоруссію, как от польскаго, так и от великороссійскаго насилія..." Наша бацькаўшчына мае ўсе арыгінальныя асаблівасьці, якія прыдаюць ёй характэрную фізіономію і самым