натуральным спосабам высоўваюць яе, як асобную галіну славянскага племя. Яна рэзка рожніцца ад сваіх суседзяў — Вялікарусаў, Палякоў і Маларусаў. Беларускі народ на працягу доўгіх вякоў, зносячы горкі свой лёс ад Палякоў і Вялікарусаў, чуе сваю арганічную лучнасьць і адрожнівае свае інтарэсы ад інтарэсаў польскіх і вялікарасейскіх.
Да ўсяго гэтага трэба прыбавіць, што Беларусь мае сваю асобную мову, якая паводле думкі дазнаных філёлёгаў, мае ў сабе шмат чаго цікавага. "Развитіе языка, конечно, дѣло будущаго, когда сама Бѣлоруссія воспрянет духом, а это главным образом будет зависѣть от ея экономическаго улучшенія. Заботу о нем мы оставляем любителям бѣлоруссам.
Всѣ эти особенности Бѣлоруссіи дают право на автономную, федеративную самостоятельность в семьѣ других народностей Россіи в будущем..."
Кажуць, што Беларусі, як і іншым народам, для гэтага трэба мець свае гістарычныя традыцыі. Вось-жа Беларусь і гэткія мае, а калі ня гэтулькі і яны не такія слаўныя, як у іншых народаў, дык не бяда. "В Бѣлоруссіи нѣт исторических традицій славнаго прошлага и ей не приходится рядиться и прикрываться лохмотьями старины — она заживет во имя славнаго будущего и в этом ея преимущество. Народ сгрупируется около той интеллигенціи, которая будет стоять за его насущные интересы, интересы прежде всего экономическіе и на этой почвѣ приходится интеллигенціи заложить фундамент новых традицій, традицій благотворных".
Але можа народ так забіты, што і не патрапіць і не захоча бараніць сваіх інтарэсаў і карыстацца ў будучай Фэдэрацыі аўтономіяй? І гэта не. Беларусы няраз падымаліся ў абарону сваей рэлігіі і проціў гнёту шляхецтва. Пры Аляксандры І яны пры помачы масавага руху ў Віцебскай губ. і у інш. прабавалі асвабадзіцца ад паншчыны. Гэта ж самае яны рабілі пры Мікалаю I; пры надзеле зямлёй яны трэбавалі больш справядлівасьці, былі бунты і экзэкуцыі. Сяньня беларусы так-жа энэргічную вядуць аграрную барацьбу з панамі. А гэная вонкавая прыбітасьць і незараднасьць беларуса - гэта ў яго толькі спосаб, каб скрыць свае думкі. "Всякій бѣлорусс всегда старается показаться простяком и дураком только для того, чтобы вѣрнѣе угадать „тайное" намѣреніе собесѣдника".