Словам, "Muž. Pr." гэта тыповы беларускі пачаткаванародніцкі часопіс[1]. Праўда, у ім яшчэ пануюць традыцыі Вял. кн. Літоўскага, але праз гэныя традыцыі, асабліва на тле часу яго выхаду ў сьвет, відацца ўжо зародкі новых беларускіх вызвольна-нацыянальных ідэяў. "Muž. Pr." гэта прадвесьніца і пачынальніца палітычна-соцыяльнага вызваленьня беларускага народу, як складовай часткі ўсебаковага нацыянальнага адраджэньня ягонага, гэта ранішняя зорка на беларускім небасхіле, якая азнаймляе беларускаму народу ўсход сонца і будзіць гэты народ да долі і волі.
* * *
Думка беларускага палітычна-соцыяльнага вызваленьня, засееная "Muž. Praudaj", марна не прапала, а жыла і разьвівалася далей. На дваццаць другім годзе пасьля выхаду яе ў сьвет, паявіўся новы беларускі палітычны часопіс "Гомон". Часапіс гэты сапраўды ёсьць прадаўжэньнем "Muz. Pr." і яе Дапаўненьнем.
Ідэовы зьмест "Гоману", вылажаны цалком выразна, як мы ужо бачылі, у артыкуле першым і апошнім -— гэта барацьба за палітычную і эканамічную самастойнасьць Беларусі ў агульна-расейскай фэдэрацыі.
Першы артыкул, абгаварыўшы тактыку барацьбы беларускіх народавольцаў і іх адносіны да расейскай "Народнай волі" і труднасьці, якія яны ў сваіх пачынаньнях напатыкаюць, канчаецца гэтак: "Но как-бы не велики были эти трудности, мы, посколько это будет в наших силах, положим первый камень для фундамента федеративной самостоятельности Бѣлоруссіи"...
Беларускія народавольцы, як гэта відаць з "Гоману“, з боку многіх расейцаў напатыкалі нямала перашкод і сумніваў у вартасьць іх працы. Ужо тады яны нашых барацьбітоў за Беларусь страшылі нацыяналізмам і сепаратызмам. Вось-жа артыкул аб нацыянальнай праблеме адбівае закіды, абасноўвае паняцьце нацыі агулам і беларускай у асобнасьці, а так-жа пасвойму бароніць правоў беларускага народу на палітычную і эканамічную самастойнасьць у агульна
- ↑ Народніцтва разьвівалася на працягу 30-х гадоў: ад 1860 да 1890. (Савецк. Энцыкл.).