нецца, што справу разьвіцьця беларускай мовы і культуры трэба пакінуць "любителям", бо галоўнай мэтай бел. народавольцаў павінна быць фэдэрацыйная самастойнасьць Беларусі і эканамічны яе дабрабыт, — то ўсёждыкі гэта ўсё не зьмяншае ў ім — наадварот павялічвае — вялікую дозу беларускага нацыянальнага элемэнту. Сам факт разважаньня нацыянальнай беларускай праблемы і адгароджваньне ад беларускага нацыяналізму гаворыць аб яго існаваньні, аб патрэбе з ім лічыцца і аб патрэбе заняць да яго адпаведнае становішча.
* * *
Дык пытаем урэшце, што важнейшае для беларускага народу: "Mużyckaja Prauda", ці "Гоман"? Здаецца, не памылімся, калі скажам, што абодва гэтыя часапісы важныя кожны ў сваім часе, у сваіх варунках і ў сваім значэньні. "Muž. Pr." — гэта першае зярнё, першы пачатак беларускай палітычна-вызвольнай думкі, а „Гоман" — гэта тэй-жа думкі прадаўжэньне. Тое, аб чым "Muž. Pr." пісала дужа агульна, імгліста, "Гоман" называў па іменьні.
"Muž. Pr." да беларускага нацыянальнага прынцыпу як такога, да паняцьця бел. народу, як нацыі, яшчэ дужа далёка. Сусім да яго блізкі "Гоман", на які прынцып гэны ўжо насядае, хваляй сваей яго залівае, але й „Гоман" ад яго поўнага зразуме ьня, ад яго прыняцьця ў сваю палітычную ідэолёгію, яшчэ ўхіляецца і адмаўляецца.
Але нядоўга ўжо прынцып беларускай нацыі дабіваўся ў дзьверы беларускага вызваленьня, каб даць яму новыя творчыя сілы і ськіраваць беларускі народ на шлях усебаковага нацыянальнага адраджэньня і соцыяльна-палітычнага вызвальня. Калі расейскія народавольцы, а ў іх ліку і беларускія, гінулі на царскіх шыбеніцах, тады разьлягаўся новы творчы кліч да беларускага народу слаўнага Фр. Багушэвіча: "Не пакідайце мовы нашай, беларускай, каб ня ўмёрлі".
Кліч-жа гэны якраз і выражае той нацыянальны прынцып, які лёг у аснову сучаснага адраджэньня і вызваленьня беларускага народу.