Старонка:Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым» (1929).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

В. Мачульскі

Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў "Слове аб палку Ігаравым".

"Слова аб палку Ігаравым" зьяўляецца сваеасаблівым усходня-славянскім помнікам, які з моманту яго адкрыцьця на працягу ста дваццаці сямі гадоў прываблівае да сябе ўвагу чытачоў і дасьледчыкаў розных краін. На расійскай мове для тлумачэньня Слова" напісана шмат прац, і некалькі разоў ужо рабіліся іх падлічэньні. Агляды прац аб "Слове" рабіліся Сахаравым, Сьмірновым, Е. Барсавым, проф. Владзіміравым, Н. К. Гудзіем, акадэмікам В. М. Перэтцам.

Е. Барсавым між іншым дадзены сьпіс выданьняў перакладаў і нататак аб "Слове“ на славянскіх і чужаземных мовах. Тут ужо мы знаходзім пераклады "Слова" і досьледы аб ім на дзесяці мовах: польскай, сэрбскай, чэскай, балгарскай, вэнгерскай, францускай, нямецкай, галіцкай, славінскай і русінскай. Асабліва цікавіліся гэтым помнікам немцы. На нямецкай мове ўжо ў 1887-м годзе аб „Слове" было налічана Барсавым 19 назваў розных досьледаў і нататак.

Вялізарная колькасьць напісанага аб "Слове" дала падставу проф. Е. Петухову выказаць нават наступны погляд: "Здаецца, кажа ён, нельга чакаць бясспрэчна новых крокаў у вывучэньні "С. а п. І." без якіх-небудзь каштоўных фактычных знаходак"[1].

Але досьледы аб "Слове", якія зьяўляюцца ў друку ў апошнія гады, супярэчаць выказанаму проф. Петуховым меркаваньню.

У 1922-3-м гадох быў выдрукаваны аб "Слове“ артыкул на нямецкай мове E. Hoffmann'a "Beobachtungen zum Stil des Jgorsliedes (Archiv für slav. Philologie XXXVIII B. 1,2 Heft. 1922-1923 Heft 3,4). Мэта Гофмана вывучыць мастацкія сродкі аўтара "Слова" і дасьледваць, наколькі яны выкарыстаны ў даным творы. У гэтым-жа годзе вышла ў сьвет кніга проф. А. С. Арлова „Слово о полку Игорове". У 1925-м годзе ў часоп. „Slavіa" зьяўляецца артыкул В. Ржыгі — „Композиция „Слова о полку Игорове"; у 1926-м годзе выходзяць у сьвет дзьве вялізныя працы аб „Слове“ акад. В. Перэтца, першая — у Ленінградзе, пад назваю „К изучению „Слова о полку Игореве" (друкавалася паасобнымі разьдзеламі у ИОРЯСАН), і другая — у Кіеве — „Слово о полку Ігоревім". Пам'ятка феодальной Украіни Руси XII віку. Вступ Текст. Коментар. У гэтым-жа (1926-м) годзе ў ИОРЯСАН (т. ХХXI) друкуюцца "Этюды о „Слове о полку Игореве“ А. Лященко. У 1927-м годзе ў юбілейным зборніку „на пошану акадэміка Дмитра Иванавіча Багалія" выдрукаваны артыкул проф. М. К. Грунскага — „Питання про

  1. Е. В. Петухов „Русская литература". Юрьев 1912 г., стар. 50.