Старонка:Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым» (1929).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

автора „Слова о полку Ігоревім"; у 1928-м годзе выдаецца тэкст „Слова" на расійскай мове з вельмі каштоўнымі ўвагамі і тлумачальнымі артыкуламі, напісанымі проф. В. А. Келтуялай; адзін артыкул (VI-ты разьдзел) носіць загаловак Слово о полку Игореве в историко-материалистическом освещении“. Тут проф. Келтуяла даў аналіз зьместу „Слова“, „сувязь яго з соцыяльна-экономічнай абстаноўкай на Русі ў сярэдзіне 80-х гг. ХII стал.", тэматычную композыцыю „Слова" і г. д.; у гэтым-жа (1928-м) годзе ў „Запісках Аддзелу Гуманітарных Навук Інстытуту Беларускае Культуры, кн. 2-я - „Працы клясы філëлёгіі“, т. I друкуюцца „Адшуканьні і нагляданьні ў беларускай народнай творчасьці акад. В. Н. Перэтца; першы разьдзел „адшуканьняў" мае загаловак „Слова аб паходзе Ігаравым і беларуская песенная традыцыя". У „Известиях по русскому языку и словесности Академии Наук СССР", т. 1, кн. 2, 1928 г. зьмешчаны два артыкулы аб „Слове": Н. В. Шлякова - „Боян" і Д. В. Айналова „Сон Святослава".

Вышэй паданы ня ўсе працы аб „Слове", якія напісаны ў апошні час, але і з пералічанага відаць, што і зараз цікавасьць да гэтага твору не зьмяншаецца.

Сярод названых прац для нас асаблівае значэньне маюць досьледы акад. В. Перэтца, бо ім у сувязі з вывучэньнем „Слова" быў прыцягнуты матар'ял і на беларускай мове (народная творчасьць).

* * *

У беларускім друку, апроч названага артыкулу акад. В. Перэтца, аб „Слове" пісалі Янка Купала („Вольны Сьцяг, 1921 г. №№ 5 і 6), В. Ю. Ластоўскі (Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі", Коўна, 1926, стар. 50), М. Багдановіч і інш. М. Багдановічам між іншым быў выказаны погляд на „Слова", як на мастацкі твор, які склаўся з разрозьненых самастойных частак. У сваім артыкуле Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасьці да XVІ-га сталецьця" (Акадэмічная бібліотека беларускіх пісьменьнікаў. Творы М. Багдановіча т. II, артыкул № 3) М. Б. гаворыць: „Яно („Слова") неакуратна зьлеплена з рознакалёрных, незалежных адзін ад аднаго кавалкаў, зьяўляўшыхся ў розныя часы і ў розных мясцох; папалі туды і два беларускія паданьні"... уласна — „пра князя Ізяслава і пра... Усяслава Полацкіх“.

Погляд аб неаднолькавым, рознастайным складзе „Слова" падтрымліваўся і іншымі дасьледчыкамі. Асабліва выразна ён быў выказаны ўкраінскім вучоным Іванам Франко ў яго артыкуле „О композиции „С. О П. И-e"[1]. На думку Ів. Франка у складзе „Слова" аб палку Ігаравым" знаходзіцца перш за ўсё песьня аб паходзе Ігара, без пачатку, з фрагмэнтарным выяўленьнем бойкі на Каяле, з заклікамі да сучасных князёў, плачам Яраслаўны і ўцёкам гара з палону. Затым згодна яго погляду ў склад помніка ўваходзіць песьня аб Усяславе Полацкім, якая была складзена асобна, зараз пасьля сьмерці князя Усяслава (у 1001-м годзе); апроч таго, на яго думку ў першапачатковую рэдакцыю „Слова“ былі ўведзены фрагмэнты іншых песень, напр. урывак песьні аб паходзе двух славянскіх князёў на Тмутаракань, урыўкі прычытаў северскіх жанчын і інш. Франко прызнае поэтычныя вартасьці зазначаных паасобных песень і песенных фрагмэнтаў, але

  1. І. Франко. „Die Komposition des „Слово о полъку Игоревѣ". Archiv für slavische Philologie", B. 29, 2, 3 Heft, 1907. S. 299-304.