Старонка:Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым» (1929).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

М. Н. Косіч у прадмове да свайго зборніку песень Чарнігаўскае губ. гаворыць: „Предлагаемые мною песни записаны лично в Чарниговской губ., которая хотя и причисляется к Украине, но в настоящее время во всех ея северных уездах живут так называемые Литвины и говорят по белорусски"... Назва севяране замянілася „літвінамі“, а часам іх (севяран) ужо называюць украінцамі, хоць мова іх і не дае падставы для гэтага. Такім чынам сучасны северска-беларускі дыялект мы заўважваем у патомкаў севяран, якія зараз жывуць у паўночнай частцы 6. Чарнігаўскае губ. Насельніцтва гэтае, якое даўней займала больш паўднёвыя землі, зьяўляецца патомкам старых севяран. Северскія землі мы павінны лічыць за беларускія таксама, як Полацкія, Менскія і іншыя. Адсюль выходзіць, што сьцьвярджэньне, згодна якому „С. аб п. І." узьнікла на грунце традыцый Чарнігаўскіх, трэба разумець ня іначай, як так, што яно напісана было ў Беларуска-Северскай зямлі і аўтарам яго хутчэй за ўсё мог быць севяранін-беларус.

У абарону гэтага погляду прыводзяцца таксама і наступныя меркаваньні:

А. Як гаворыць проф. Платонаў, паходаў тагочасных славянскіх князёў на полаўцаў, як і нападаў апошніх на славянскія землі было вельмі многа. „Нападаў полаўцаў на Русь, чытаем у яго гісторыі, было так многа, што іх нельга і пералічыць; найбольш буйных налічаць больш за 50 у паўтараста год, лічачы з 1061-га году, калі полаўцы зьявіліся ў паўднёвых стэпох"[1]. У адпаведнасьці з нападамі полаўцаў адбываліся і паходы ўсходня-славянскіх князёў для абароны сваіх зямель. Калі-б аўтар „Слова“ быў ня з Севершчыны, дык ці ня мог-бы ён за тэму для свайго апавяданьня ўзяць які-небудзь іншы паход з больш чым паўсотні яму вядомых паходаў.

Б. Падрабязнае апісаньне паходу, бойкі Ігаравых войск з полауцамі, перамогі над апошнімі, паражэньня гаравага войска і г. д. — усë гэта сьведчыць, што аўтарам „Слова“ быў калі ня ўдзельнік паходу, дык у кожным разе асоба, якая блізка стаяла да ўдзельнікаў яго, асоба, для якой інтарэсы гэтага паходу былі блізкімі.

В. Вельмі прыязныя адносіны аўтара „Слова“ да князя Ігара і Ноўгарад-Северскай зямлі, сваеасаблівае асьвятленьне выведзеных у творы падзей, зьяў і нават чыннасьці пэўных асоб ускосна паказвае на тэрыторыяльную прыналежнасьць аўтара да Севершчыны.

Г. Апроч таго можна зазначыць наступнае. Аўтар, Слова" спасылаецца на Баяна — „соловія" старага часу, як на свайго папярэдніка, які пяяў аб славе сваіх чарнігаўскіх князёў і зараз дае натхненьне яму складаць песьню пра князя Ігара.

Н. Шлякаў у артыкуле „Боян", які выдрукаваны ў „Известиях по рус. яз. и словесн." Ак. Н. СССР. (т. I, кн. 2, 1928, Ленинград), на падставе анализу песень Баяна, якія захаваліся ў летапісах, даводзіць, што Баян на працягу больш за паўсотню гадоў пеў „толькі князём чарнігаўскім“, дзе доўга жыў і дзе потым „злажыў свае старыя косьці". Зусім натуральна, што аўтар „Слова", апісваючы паход северскіх князёў, упамінае некалькі разоў свайго папярэдніка Баяна, крыніцаю творчасьці якога, як гаворыць Шлякаў, на працягу доўгага часу зьяўляліся падзеі Чарнігаўскага і разам з тым Ноўгарад-Северскага краю.

  1. Проф. С. Ф. Платонов. „Учебник русской истории", 1913, стар. 50.