Старонка:Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым» (1929).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Такім чынам „Слова“ магло быць напісана ў Севершчыне і, магчыма, беларусам-севяранінам.

* * *

На „Слова аб п. І." мела ўплыў сучасная аўтару народная творчасьць. Проф. Келтуяла гаворыць („Слово о полку Игореве“, М.-Л. 1928. Стар. 107): „Автор „Слова о полку Игореве" хорошо знал дошедший до него репертуар устных песен, воспитался на нём, усвоил их дух, ритмику и т. д. и вольно и невольно вносил элементы устного стихотворного стиля и в свое „Слово“. Аднолькавую думку выказвае і проф. Петухов: „Очень много в Сл. о п. И", — піша ён ў сваёй „Русской истории", (Юрьев, 1912, стар. 55), — точек соприкосновения с народной поэзией. Но это соприкосновение следует понимать так, что, будучи сыном своего времени, автор „Слова" носил в себе элемэнты народной поэзии и знакомство с ее приемами, как свое собственное достояние, и след., внесение этих элементов и приемов в „Слово" было делом непосредственным".

Сьцьвярджэньне проф. Растаргуева, што сучаснае насельніцтва паўночнае часткі Чарнігаўскае губэрні зьяўляецца патомкамі старадаўніх севяран і дало падставу нам пры выбарцы запісаў беларускіх народных твораў для адшуканьня падабенства з „Словам аб п. І." у першую чаргу прыцягнуць запісы песень, зробленыя ў межах пашырэньня северска-беларускага дыялекту.

Песенны матар'ял для параўнаньня выбраны з наступных зборнікаў беларускіх песень[1]:

Запісы песень северскіх беларусаў:

А. Косич М. „Литвины-Белоруссы Черниговской губ., их быт и песни". (Цытуецца скарочана — К. і старонка).

Б. Зинаида Радченко. „Гомельския народныя песни". СПБ. 1888. (Цытуецца — P. і cтap.).

В. П. Мезерницкий. „Народный театр и песни в гор. Стародубе Черниговской губернии". — „Живая Старина 1908 г. в. III, стар. 353362; в. IV, стар. 479-486; 1909 г. в. 1, стар. 80-90 і в. IV, стар. 66-77; 1910 г. в. I-II, стар. 88-108. (Цытуецца-М. „Ж. Ст." год, выпуск і стар.).

Іншыя зборнікі і запісы беларускіх песень:

А. Тэксты беларускіх народных твораў з XVІ стаг. да 1819-га году, зьмешчаныя ў працы А. А. Шлюбскага Гісторыя беларускае этнографіі" кн. 1. (рукапіс). (Цыт. Шб. Гістор. бел. этногр. разьдзел і загаловак песьні[2].

  1. У вытрымках з песень літара "Ѣ" заменена літараю „е" і выкінуты ъ; усе іншыя асаблівасьці напісаньня орыгіналу захоўваюцца.
  2. З сабраных у названай працы тэкстаў асабліва цікавы замовы і песьні. Замовы раней былі выдрукаваны Е. Раманавым як „заговоры начала XIX в."; аднак асаблівасьці іх правапісу даюць падставу А. Шлюбскаму, абапіраючыся на разгляд тэкстаў, зробленых акад. Е. Карскім, аднесьці гэтыя запісы замоў да XVI-XVII стаг. Песьні былі запісаны Даленгай-Хадакоўскім (Чарноцкім) у пачатку XIX-га стаг. (з 1813 да 1819 гг.). Тэрыторыя, дзе рабіліся запісы беларускіх песень Даленгай-Хадакоўскім, дакладна ня высьветлена, але бліжэй за ўсё яны былі запісаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі. Пад тэкстам дзьвёх яго песень, выдрукаваных у „Вестнике Европы" №№ 14-15 1829 г. стаіць Нататка: „В Гомеле“. У артыкуле Василя Доманицького „Піонер украінськоі етнографіі“ („Записки Наукового Товариства імени Шевченка" 1905, т. LXV кн. 3, стар. 15) аб Д.-Хадакоўскім гаворыцца наступнае: „Пробуваючи досить довго в Гомелі, він, як і скрізь, записував в околицях білоруські пісьні".