Старонка:Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым» (1929).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

"Кажу каня у табун отслати,
А тябе, шельму, у салдаты подати"!
Ня куй, пане, к каменной палате,
Прикуй, пане, к шинкарчиной хате. (Б.161).

Светлы:

„Вода сьветла“ (P. 21).

Прыхаджу я на Дунай-раку,
Аткуль узяліся гусі-лебяді,
Замуцілі ваду сьветлую" (Шб. Мтр. 159 стар.).

|}

У названай працы акад. В. Перэтца адносна гэтага эпітэту сказана: „В пересмотренных записях белорусской устной традиции этого эпитета нами не встречено". („К изучению „Сл. о п. И." ИОРЯС 1925 г. т. ХХХ, стар. 182).

Можна яшчэ зазначыць эпітэт „вясёлы", пашыраны ў беларускай народнай творчасьці, які таксама сустракаецца ў „Слове“ („весёлая година — 14 стар.):

Ідзі, раёк, на мой дварок,
Мае двары мяцёні,
Мае сады зялёныі
Мае дамы вясёлыі (Шб. Мтр. 145 стар.)

Storona twoja wesiołaja!
Oj nie muszu pryzabuti tiebie,
U noczy spluczy
A w dień chodiaczy,
Z sołowiejuszkom howoraczy (Z. 150).,

„Весёлому дому" (Б. 78).

Далей акад. В. Перэтц прыводзіць эпітэты ў заўсёдных злучэньнях („устойчивых сочетаниях"), у якіх гэтыя эпітэты сустракаюцца ў Слове" і белар. песьнях. Гэткіх злучэньняў з заўсёдным ужываньнем „пастаянных" эпітэтаў у „Слове“ адзначана 30. З іх ва ўкраінскай вуснай традыцыі захавалася, як гаворыць акад. В. Перэтц, усяго 16 дакладных супаданьняў, а ў беларускай гэткіх дакладных супаданьняў занатована ім-жа 17[1]; г. зн., што ўжо той беларускі песенны матар'ял, які быў выкарыстаны акад. Перэтцам, паказаў, што ў белар. вуснай слоўнасьці захавалася больш роўналежных злучэньняў з „Словам аб п. І.", чымся ў украінскай, песенны матар'ял якой ім быў выкарыстаны ў значна большай колькасьці.

У беларускіх песьнях акад. В. Перэтцам занатаваны наступныя супаданьні: „быстрая Каяла, зялёну траву, сядло злато, стрэлы каленыя, красныя дзеўкі, красная дзявіца, млада князя, острымі мячы, шызым арлом, сіне мора, студзёная раса, серы воўк, краваць цісова, чорны воран, чорная туча, чыстае поле, поле шырокае.

Усе гэтыя адзначаныя ак. В. Перэтцам злучэньні спатыкаліся шмат разоў у песьнях беларусаў-севяран, запісаных Косіч, Радчэнко і Me-

  1. В. Н. Перетц. К изучению „Слова о полку Игореве“. ИОРЯСАН 1925 г. т. ХХХ, стар. 202.