Старонка:Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым» (1929).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

И песинык научицьца;
Тые цябе гусильки
Молоду з ума звядуць,
Тые цябе песинки
Молоду состаріюць (Шн. Б. п. 131 стар.).

|}

Д. Спачуваньне прыроды чалавеку ў часе няшчасьця.

У „Слове“ „Ничиць трава жалощами, а древо съ тугою къ земли преклонилось (14 стар.). Параўн. у песьні:

Хилитися да ницыя лозы, откуль ветер вее...
і далей: Хилилися да ницыя лозы, — да вже и повстали,
Журилася девчиночка, — да вже и перестала (Р. 135).

Е. Прырода ў „Слове“, на думку аўтара, можа таксама паказваць на надыход няшчасьця напр., прыцьменьнем сонца, памутненьнем вод („рѣкы мутно текуть" — 10 стар., „Двина болотомъ течетъ — 22 стар.), „стогнам зямлі" („Земля тутнетъ" — 10 стар.) і інш. Акад. Перэтцам падана наступная паралель з беларускай песьні[1]:

А учора рэчанька быстра ішла,
Сягоньня, рэчанька, ціха ідзеш?
Учора княгінька вясёла была
А сягоньня ціхенька (Шн. Б. п. 748 стар.)

Ж. У „Слове" (24 стар.) — „връже Всеславъ жребій о дѣвицю себѣ любу"... Параўн. у песьні, запісанай у Гомельскім павеце[2]:

...Ік прыскакав хлопчык
На вороном коні
Да ухопів красну девку,
Ухопів за ручку,
За золоті перстень.
(Шн. Мтр. 1, 1, 174 стар.).

З. „Овлур свисну за рѣкою“... („Слова“ 28 стар.). У песьні:

Иван свищиць,
Коней ищиць,
Хочиць ехаць
Ды за речоньку
(Шн. Б. п. 169 стар.)

І. „Святославь мутенъ сонъ видѣ“... „рѣкы мутно текуть" (Слова 10 стар.) Параўн. у песьні:

Найдуть на мене часы смутные (Р. 29).

К. У „Слове" часта паўтараецца выраз „скочи... лютым зверем", „скочи вълком", „влъком рыскаше", „влъком потече" і інш. З такім захапленьнем карыстацца гэтым выразам бліжэй за ўсё мог народ, які жыў сярод пушчаў і балот, якімі багата Беларусь.

Л. Выраз, у якім памінаецца Няміга: „Всеславъ... скочи влъкомъ до Немиги съ Дудутокъ“. „На Немизѣ снопы стелютъ головами, молотятъ чепи (цапамі) харалужными, на тоцѣ (току) животъ кладутъ, вѣютъ душу от тѣла. Немизѣ кровави брезѣ не бологомъ (дабром) бяхуть посѣяни"... (24 стар.).

  1. В. Н. Перэтц. Адшуканьні. Зап. Аддз. Гум. Нав. стар. 251.
  2. Прыклад паданы акад. В. Н. Перэтцам у названым вышэй артыкуле.