Старонка:Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым» (1929).pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

Няміга - прытока Сьвіслачы[1], значыць Дудуток - мясцовасьць, якая знаходзілася недалёка ад Менску, і бліжэй за ўсё гэта мястэчка Дудзічы, што ляжыць у адлегласьці прыблізна 40 вёрст на поўдзень ад Менску. Яно якраз знаходзіцца на даўнейшым шляху, які вёў з поўдня праз Менск на Лагойск і, магчыма, што па гэтым уласна шляху каля Дудзіч і праходзіла войска Усяслава на спатканьне з сіламі Яраславічаў.

* * *

Некаторыя паралелі ў лексыцы.

Бо („Слова" 4, 6, 8 стар.). — „Мовчиш, бо праўда" — слоўн. Насовіча; „не зрабіў, бо не загадывалі " — Віцебскі краёвы слоўнік М. Касьпяровіча.

Болонь... „на болони бѣша дебрьски сани"... („Сл.“ 16 стар.). У слоўніку Насовіча „болонь, балона — обширное, открытое, ровное место при селении, или в поле, поляна. „Пусьці каня на балону".

Лисицы брешут (,,Сл." 8 стар.) „На вуліцы курта брэша“ (Шн. Б. п. 272 ст.).

Бусови врани (Сл. 16 стар.), „время Бусово („Сл.“ 18). Параўн. „жыта бусее" у сэнсе „псуецца, пакрываецца іржой", вядомае ў Дзісенскім павеце. (Вуснае паведамленьне В. Ю. Ластоўскага). У слоўніку І. Насовіча і М. Байкова і С. Некрашэвіча: „бусаваць — пьянствовать, дебоширить". „Нашы бусуюць в Корчме" (Насовіч).

Вежы половецкия" „Сл." 28 стар.) — у сэнсе „шатры," палаткі".

Велми" („Сл." 10) у звычайным сэнсе рас. „очень, весьма“. Сёньня куцьця была вельмі смачная". (Віц. кр. сл. Касьпяровіча).

Година" — у значэньні час, время. („Сл. 14, 26 стар.). Гэтае слова занатавана ў слоўніку С. Сокалава, выдрукаванага ў „Могилевскихъ губернскихъ вѣдомостях" 1854 г. (Часть неоффиціальная к № № 44, 45, 46, 47, 48 і 49).

Див... „збися Дивъ" (.Сл.“ 8 стар.). У часопісе „Крывіч" 1926 г. № 1 (11) стар. 112 зьмешчана наступная даведка: грамадзянін А. Красьневіч піша з-пад Ожы, што ў яго аколіцах вераць у Дзіва, называючы яго ні то нейкім богам, ні то так надпрыроднай істотай".

  1. Нямігу за прытоку Сьвіслачы лічаць проф. У. М. Ігнатоўскі („Кароткі нарыс гісторыі Беларусі, выд, 4, Менск, 1926, стар. 30), проф. В. А. Келтуяла (названая вышэй праца, стар. 59) і іншыя дасьледчыкі, але ў літаратуры аб „Слове“ выказваўся і іншы погляд. Напр. у часоп. „Крывіч" у апошні час зьмешчана наступная нататка (1925 г. № 9 (1) стар. 99 разьдз. „Запіскі"): „З лёгкай рукі Хадакоўскага ў 1830-40-х гадох была адкрыта летапісная рака Няміга ў Менску (Русск. Истор. Сборн 1,38) — дробны ручаёк, які ўліваецца ў Сьвіслач. Уважны разгляд летапіснага тэксту наводзіць на думку, што тая Няміга, аб якой гаворыцца ў летапісу, павінна быць на поўнач ад Менску, каля гораду „Немиза“, які паводле старых географічных адрыўкаў пастаўлены паміж Оршай і Друцкам („Ж. М. В. Д.“ 1848, ноябрь, б.б. 192—193"). У летапісу гаворыцца: „Ярославічи тріе... идоша на Всеслава... и приидоша (з Кіева) к Менску... взяша... и поидоше к Немизе..... Разграбіўшы Менск, Яраславічы пайшлі ў старану Оршы праз Нямігу, за імі пагнаўся Усяслаў, як сказана ў Слове аб палку Ігаравым: „скочи влъкомъ до Немиги съ Дудуток" (Дудзічы—мястэчка б. Ігуменскага павету). Бліжэй акрэсьляючы, паміж Дудзічамі і Оршай павінна быць рака Няміга. З большых рэк тут маецца толькі адна Бярэзіна. Тут акурат, ніжэй Барысава, ёсьць дагэтуль „Нямеза" - праўдападобна сьлед старадаўняга гораду „Немиза“. Дык пад летапіснай ракой Нямігай трэба разумець ня Менскі прыток Нямігу, а цяперашнюю раку Бярэзіну.