Старонка:Да пытаньня аб беларускім элемэнце ў «Слове аб палку Ігаравым» (1929).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

Чи не было ковалёв раскаваць,
Чи не было гребенцов расчесаць?

(Шб. „Гістор. белар. этн." З разьдзелу „Этнограф. дзейнасьць на Беларусі Д.-Хадакоўскага", песьня „З гары даліны ...)

Чи чуеться коники на силу
Чи подвезет княгиню. (Там-жа, пачатак песьні).

„Чи — ли, или" — слоўнік С. Сокалава.

Щекот славий успе" („Сл." 8 стар.)... абы ты (Бояне) сіа плъкы ущекотал („Сл." 6 стар.) Параўн.: „шчакатаць" — „щебетать по сорочьему" (Бел.-Рас. слоўнік М. Байкова і С. Некрашэвіча); „сароки щакочут" (Шб. „Гісторыя белар. этнографіі", замова № 35).

* * *

Што датычыцца мовы „Слова", дык можна зазначыць у ім некаторыя рысы, якія сустракаюцца ў беларускай мове, напр., зьмешваньне ц і ч: „птиць" і „птичь", "русици" и „русичи“, „чепи", „вѣци" и „вѣчи“, „луци" і „лучи" (але гэтая рыса уласьціва паўночным дыялектам). Ш зам. С — напр. „шизым"; канчатак 3-яе асобы мн. л. ть: „граяхуть", „текуть", „бяхуть" і інш.

Як на асаблівасьць правапісу перапішчыка можа зазначыць злучэньне шыпячых з цьвёрдымі галоснымі: „полунощы", „чолка".

Адносна выразу, „Слова“ „Не лѣпо-ли ны бяшетъ, братіе, начати старыми словесы трудныхъ повѣстій о пълку Игоревѣ, Игоря Сьвятъславлича!" цікавы погляд выказалі проф. Потебня і Аганоўскі. Яны лічаць „трудныхъ повѣстій" родным разьмеркаваным ці родным „абмежаванага ўплыву", які стаіць у залежнасьці ад дзеяслова „начати". Магчымасьць гэткае конструкцыі проф. Потебня мотывуе толькі адпаведным выразам беларускае песьні „караваю начати", г. зн. „каравай месить"[1].

Некаторыя вытрымкі з старажытняга пісьменства, якія сьведчаць аб пашыранасьці Слова аб п. І-e" на тэрыторыі Беларусі:

У апостале 1307-га году, які быў знойдзены ў Пскове, ёсьць вытрымка з „Слова“: „В лѣто 6815... сии же апостолъ книгы вда святому Пантелеймону Изосимъ игуменъ сего же манастыря. Сего же лѣта бысть бой на Русьской земли, Михаилъ съ Юрьемъ княженье Новгородьское. При сихъ князехъ сѣяшется и ростяше оусобицами, гыняше жизнь наша, въ князѣхъ которы, и вѣцы скоротишася человѣкомъ". Падабенства да адпаведных месц „Слова“ зусім відавочнае: „Тогда при Олзѣ Гориславличи сѣяшется и растящеть усобицами; пагибашеть жизнь Даждьбожа внука; въ княжихъ крамолахъ вѣци человѣкомь скратишась. (У спамінах пра Алегавы паходы — 12 стар.).

Нейкі тэкст „Слова" ведаў, як відаць, і ў пачатку XVI стагодзьдзя пскоўскі летапісец, які зьмясьціў пад 1514-м годам ў I-й Пскоўскай летапісі (П. С. Р. Л. IV. 1848 г. ст. 290) апісаньне бойкі пад Воршаю: „Бысть побоище велие Москвичемъ съ Литвою подъ городомъ подъ Оршею, и воскричаша и возопиша жены Оршанки на трубы Московския, и слышати было стуку и грому великому межи Москвичъ и Литвою, и удариша Москвичи на Литву, Русския князи и бояре

  1. В. Ржига. „Композиция Слова о полку Игореве“. „Slavia" 1925, IV, 1. стар. 44.