Старонка:Два (1925).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

— Настулька! Дай-жа паесьці падарожным людзям, — загадваў Сцёпка.

Настулька выбегла з зямлянкі.

Доўгім поглядам карых вачэй глянула яна на прышоўшых. „Ды што гэта я, — кіўнула галоўкаю Наста, — ня ворагі-ж нам сяляне“.

Пад словамі „нам“ Наста думала ўжо аб партызанах.

— Зараз, Сьцёпка, дам ім паесьці, — адказала Настулька і зноў зьнікла ў зямлянцы. Падышлі паўстанцы да сялян. Што-ж, паўстанцы — таксама саляне.

Бывае гэтак: хочацца, ой як хочацца пагутарыць аб жыцьці вёскі… Бывае гэтак: агрубеўшае сэрца хоча ціхіх слоў аб родных вёсках, у якіх жыцьцё, як раўчачок, спакойна бяжыць.

Падышлі паўстанцы ўсім наліччам сваіх сіл удвох і Сьцёпка. Падышлі і з ласкаю глядзелі на вясковыя лахмоцьці.

Што бачылі яны ў гэтых вопратках?

Мусіць кожны сваё, — роднае, дарагое…

Прыбегла Наста. Прынесла хлеба, сала, малака.

— Ежце, калі ласка, — запрашала яна. І, саромліва ўхмыляючыся, дадала:

— Чым хата багата, тым і рада.

— Дзякуем, адказаў адзін з сялян і гэтак пільна паглядзеў на дзяўчыну, што яна засаромілася зусім і зноў пабегла ў зямлянку.

Сяляне пачалі сьнедаць. Каб не перашкаджаць ім, паўстанцы крыху адышлі.

— Дзе-ж ты знашоў іх? — запытаўся паўстанец у Сьцёпкі.

— Ды каля лесу.

— Ня трэба было-б усё-ж, Сьцёпка, прыводзіць іх сюды, у лягер.

— Слухай, братка, ты, я бачу, хочаш са мною пасварыцца, — сказаў Сьцёпка. — Ужо-ж усё роўна прывёў іх, дык нічога ня зробіш.

— І гэта праўда, Сьцёпка…

А сяляне ёлі і ціха між сабою гутарылі.

— Вы ўдвох — на таго, што сядзіць з таго боку, а мы ўдвох — на таго, што бліжэй сюды да нас стаіць.

— Ды глядзеце, каб гэта шчанё не ўцякло адгэтуль…

— Ну, пачынайма, толькі глядзеце, хлопцы, каб разам.