19
Сядзеў Муха каля каня на карчы, сядзеў і чагосьці панахмурыўся, як тая хмара. Часта ўглядаўся Муха ў вочы каню. Вочы каня для добрага паўстанца болей кажуць, чымсьці вочы дзяўчыны.
Паміраў конь, і Муха, як добры яго таварыш, не пакідаў яго ў апошнія хвіліны.
Ён ужо ня думаў аб тым, каб даганяць афіцэраў, якія ўцяклі. Ён так проста, спакойна сядзеў, а раптам, нібы нейкая думка захапіла яго ўсяго, ён усьміхаючыся пачаў пакрыху зьяжджаць з карча на зямлю, нібы мускулы адмовіліся яму служыць. І нарэшце зусім зваліўся.
На месцы гэтага паведамлення павінна быць выява. Аднак тэрмін аховы правоў аўтара не закончыўся, таму яна не можа быць змешчаная тут. Калі выява пяройдзе ў грамадскі набытак, просьба на месцы гэтага шаблона паставіць {{Няма выявы}}. |
Мусіць заўважылі польскія афіцэры, што няма за імі пагоні, бо пачалі ўжо супыняць коняй. Нарэшце адважыліся аглянуцца… нікога… Тады афіцэры спынілі сваіх коняй.
Спынілі і пачалі ў бінокль глядзець назад.
Дзіўны малюнак стаяў перад іх вачыма: ледзьве відны, на шляху ляжыць конь, а побач з ім гнаўшыся за імі вайсковы.
Няўжо ж гэта яны, калі адстрэльваліся — папалі?
— Забілі! — сказаў адзін з афіцэраў.
— Так, так… бязумоўна. Бачыце, я з пачатку думаў, што іх дужа многа і потым ніяк каня ня мог спыніць. А потым, як агледзіўся, што гоніцца за намі адзін толькі, дык спыніў каня і, добра прыцэліўшыся, забіў яго.
— А мне здаецца, пане Заблоцкі, што я яго застрэліў яшчэ да таго часу, як вы спынілі свайго каня, захіхікаў другі афіцэр.
— Але як бы там ні было, а трэба зараз пад‘ехаць да яго й агледзіць паперы.
Толькі што ўцякаўшыя цяпер з гордым выглядам ехалі назад. Хто іх бачыў дзьве хвіліны таму назад, дык цяпер-бы не спазнаў.
Коні нясуцца; во бліжэй і бліжэй іх вораг. Зараз яны ўжо ўбачаць забітага імі.