Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/101

Гэта старонка была вычытаная

КНІГА ПЕРШАЯ


СІМУРДЭН

ВУЛІЦЫ ПАРЫЖА Ў ТОЙ ЧАС

Жылі на вуліцах. Ля дзвярэй дамоў выстаўлялі сталы і елі. Каля цэркваў сядзелі жанчыны і скублі марлю, распяваючы марсельзу[1]. У парку Монсо і ў Люксембургскім садзе адбываліся манеўры. На ўсіх скрыжаваннях на поўны ход працавалі майстэрні зброі; стрэльбы рабіліся на вачах у апладыруючага народу. Ва ўсіх вуснах былі словы: «Цярпенне, трываласць, мы ствараем рэволюцыю». Усе гераічна ўсміхаліся. Тэатры наведваліся старанна.

Немцы стаялі ля варот Парыжа. Хадзілі нават чуткі, нібы прускі кароль заказаў ложу ў оперным тэатры.

Было страшна. Закон «аб падазроных» паставіў людзей пад пагрозу гільятыны[2]. Але ніхто не баяўся.

Адзін пракурор, па імені Серан, ведаючы, што на яго зроблен данос, чакаў арышта, седзячы ля акна ў халаце і пантоплях і граючы на флейце. Усе спяша-

  1. Марсельеза — нацыянальны гімн французскай рэспублікі. Напісана ў 1792 годзе афіцэрам рэволюцыйнай арміі Ружэ-дэ-Лілем перад выступленнем арміі на фронт. Сваю назву марсельеза атрымала ад добравольцаў горада Марселя, якія ўпершыню заспявалі яе на вуліцах Парыжа.
  2. Гільятына — машына для адразання галавы злачынцам. Уведзена ў Францыі з 1792 г.