Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/102

Гэта старонка была вычытаная

ліся. На вуліцах нельга было ўбачыць капелюша без трохкаляровай какарды. Жанчыны казалі: «Нам чырвоныя шапкі да твару». Увесь Парыж нібы перасяліўся на другую кватэру. Крамы старызнікаў былі завалены каронамі, мітрамі, драўлянымі залочанымі скіпетрамі і гербавымі ліліямі, барахлом з каралеўскіх палацаў. Гэта былі абломкі паўшай манархіі. У старызнікаў куплялася нарасхват папоўскае ўбранне. Да шынкоў Паршэрона і Рампана пад'язджалі людзі ў царкоўным аддзенні, верхам на аслах, пакрытых заместа папон рызамі, і загадвалі наліваць сабе віно ў царкоўныя чашы. На вуліцы Сен-Жак басаногія брукары спынялі тачкі гандляроў абуткам, куплялі ў складчыну пар пятнаццаць чаравікоў і пасылалі Канвенту з наказам: «для нашых салдат». З вялікіх магазінаў адчыненых было вельмі мала, але затое жанчыны вазілі па вуліцах ручныя каламажкі з цацкамі і дробным таварам; па вечарах каламажкі асвятляліся сальнымі свечкамі, і сала капала на тавар. На скрынях пад адкрытым небам гандлявалі былыя манахіні ў бялявых парыках. Якая-небудзь цыравальшчыца чужых панчох у мізэрнай крамцы аказвалася графіняй, швачка — маркізай. Мадам дэ-Буфлэ жыла пад страхой і адтуль магла бачыць палац, які зусім нядаўна належаў ёй. Газетчыкі совалі публіцы газеты і крычалі: «Навіны, навіны!» Дражнілі франтаў у пышных жабо і не давалі ім праходу. «Валлястыя!» — крычалі ім услед. Вулічныя спевакі трапляліся на кожным кроку. Натоўп асвістваў Піту, спевака-раяліста, за якім, аднак, нельга было не прызнаць грамадзянскай мужнасці: ён сядзеў у турме дваццаць два разы, а адзін раз павінен быў нават стаць перад рэволюцыйным трыбуналам па абвінавачванню ў тым, што ён пляснуў сябе па мяккіх частках, сказаўшы «грамадзянская мужнасць». Зразумеўшы,