Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/104

Гэта старонка была вычытаная

герцагіні». Шыльда аднаго цырульніка абвяшчала: «Галю духавенства, прычосваю дваранства, прыбіраю трэцяе саслоўе».

Нехапала хлеба, нехапала вугалю, нехапала мыла. Па вуліцах праходзілі чароды дойных кароў, якіх прыганялі з правінцыі. Афіцыйнай пастановай Комуны прызначалася па фунту мяса на чалавека ў дэкаду. Ля дзвярэй крам стаялі хвасты. Стаяць у хвасце інакш называлася «трымаць вяровачку», бо ўсе, хто стаяў адзін за адным у чарзе, павінны былі трымаццца за доўгую вяроўку. Жанчыны ў гэтыя цяжкія часы былі цярплівыя і мужна выстойвалі цэлыя ночы ля дзвярэй булачных, чакаючы сваёй чаргі.

Крайнія меры ўдаваліся рэволюцыі: двума небяспечнымі спосабамі змагалася яна з страшным недахватам — асігнацыямі і цвёрдымі цэнамі. Асігнацыі былі вагаром, цвёрдыя цэны — пунктам апоры. Гэта выратавала Францыю. Ворагі спекулявалі на асігнацыях. Былі біржавікі з вуліцы Віўен у брудных чаравіках, з зашмальцаванымі валасамі, у скураных шапках з лісінымі хвастамі, і мянялы з вуліцы Валуа ў лакіраваных боціках, у плюшавых капелюшах, з зубачысткамі ў зубах. Народ цкаваў іх разам са злодзеямі — «актыўнымі грамадзянамі», як называлі іх раялісты. Аднак лік крадзяжоў быў нязначны: хоць недахваты былі вельмі значныя, але вялікі момант прымушаў нават злодзеяў устрымлівацца. Басаногія, галодныя людзі праходзілі міма ювелірных выставак з сур'ёзнымі тварамі, апусціўшы вочы. Калі рабілі вобыск у Бомаршэ[1], то заўважылі, што нейкая жанчына сарвала ў садзе кветку: натоўп пабіў яе. Дровы каштавалі чатырыста франкаў

  1. Бомаршэ, П'ер Огюстэн (1732–1799) — аўтар вядомых п'ес „Севільскі цырульнік“ і „Жаніцьба Фігаро“.