Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/110

Гэта старонка была вычытаная

лела — правая рука, якую Людовік ХV працягваў, нибы рымскі імператар. Па просьбе Сімурдэна народ аддаў яму руку, і ўрачыстая дэпутацыя аднесла яе Лацюду, які прасядзеў у Бастыліі трыццаць сем гадоў. Калі Лацюд, з жалезным ашыйнікам на шыі, прыкаваны ланцугом да сцяны, жыўцом гніў у падзямеллях гэтай турмы па загаду таго караля, чыя статуя горда ўзвышалася над Парыжам, ці паверыў-бы ён, каб яму сказалі, што сцены гэтай турмы разваляцца, што статуя караля будзе разбурана, што ён, Лацюд, выйдзе з сваёй магілы, а манархія загіне, што ён, няшчасны вязень, будзе поўным гаспадаром рукі, падпісаўшай яго прыгавар, што ад распуснага дэспата нічога не застанецца, апрача гэтай бронзавай рукі?

Сімурдэн быў з тых людзей, якія прыслухоўваюцца да голаса свайго сумлення. Такія людзі з выгляду здаюцца безуважнымі, але ў сапраўднасці яны вельмі ўважлівыя.

Пра Сімурдэна можна было сказаць, што ён усё ведае і не ведае нічога. Ён ведаў усё тое, чаму навучае навука, і быў круглым невукам у жыццёвых справах. Гэтым тлумачыцца яго прамалінейнасць. Сімурдэн непахісна ішоў наперад, гледзячы прама перад сабой.

Ён цвёрда верыў, што ў соцыяльных пераваротах толькі крайнасці могуць служыць моцнай асновай будучага. Сімурдэн ішоў далей Канвента і далей Комуны: ён быў членам Біскупата.

Рэволюцыйнае таварыства, вядомае пад назвай Біскупата, таму што збіралася на паседжанні ў адной з залаў былога біскупскага палаца, было больш стракатым натоўпам людзей, як палітычнай партыяй. Там, як і ў Комуне, на паседжаннях прысутнічалі маўклівыя, але сур'ёзныя глядачы, якія мелі пры сабе «столькі