Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/111

Гэта старонка была вычытаная

пісталетаў, колькі было кішэняў». Біскупат быў дзіўнай мешанінай адзення і асоб — мешанінай чыста парыжскай і ў той-жа час сусветнай. Адно не выключае другога, бо Парыж — месца, дзе б'ецца сэрца ўсіх народаў. У Біскупаце плебейскія пачуцці распальваліся да крайнасці. У параўнанні з Біскупатам Канвент здаваўся халодным, а Комуна крыху цёплай. Біскупат належаў да тых рэволюцыйных арганізацый, якія падобны да фармацый вулканічных. У ім было ўсяго патрохі — і дурасці, і невуцтва, і чэснасці, і гераізма, і благароднага абурэння, і шпіёнства. Але большасць складалі чэсныя вар'яты.

Яны актыўна змагаліся з рэволюцыянерамі. Біскупат стварыла грамадская патрэба ў насіллі, што з'яўляецца ўласцівасцю ўсіх рэволюцый. Моцны гэтай сілай, ён зараз-жа адваяваў сабе пачэснае месца. Ва ўсіх хваляваннях тагочаснага Парыжа Комуна страляла з гармат, а Біскупат біў у набат.

Сімурдэн верыў, што служэнне праўдзе апраўдвае ўсё; гэта рабіла яго незаменным правадыром крайніх партый.

Большасць членаў Біскупата, галоўным чынам беднякі, людзі крайніх поглядаў і чэсныя, верылі ў Сімурдэна і ахвотна ішлі за ім.

Комуна наглядала за Канвентам, Біскупат наглядаў за Комунай. Сімурдэн, чалавек шчыры, які ненавідзеў інтрыгі, абарваў не адну сакрэтную ніць. Сімурдэн быў як роўны з верхамі Біскупата. З ім раіліся. Ён быў злучальным звяном між рознастайнымі элементамі. Гэта стварыла яму не надта высокае, але цвёрдае становішча.

У тыя часы Сімурдэн па праву карыстаўся ўладай, якую дае непахісная воля. Гэта быў беззаганны чала-