Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/117

Гэта старонка была вычытаная

канцы якога матляліся ніжэй жабо; ускудаачаныя валасы захоўвалі, аднак, некаторыя сляды прычоскі. Твар яго быў папсаваны воспай. У яго былі тоўстыя губы, вялікія зубы, кулакі чорнарабочага, бліскучыя вочы; між брывей залягла зморшчка гневу, але рот паказваў дабрату. Трэці быў маленькі з жоўтым тварам чалавек. Калі ён сядзеў, то здаваўся гарбатым. Яго адкінутая назад галава, амаль без ілба, з пляскатымі тлустымі валасамі, з налітымі крывёю вачыма і тварам з сіняватымі плямамі была абвязана хустай; рот у яго быў вялікі і жорсткі. На ім былі даўгія панталоны, шырокія чаравікі, жылетка з калісьці белага атласа, а на жылетцы нешта накшталт кофты, пад складкамі якой вызначаліся цвёрдыя, прамыя лініі кінжала.

Імя першага з іх было Робесп'ер[1], другога — Дантон[2], трэцяга — Марат[3].

  1. Робесп'ер, Максімільян (1758–1794) — выдатны дзеяч Вялікай буржуазнай фраяцузскай рэволюцыі. Правадыр якабінцаў. (У Канвенце якабінцы ўваходзілі ў склад Гары — рэволюцыйнай партыі дробнай буржуазіі.) Узначальваў рэволюцыйны ўрад (1793-1794). Праводзіў бязлітасны тэрор супроць ворагаў Рэспублікі. 27 ліпеня 1794 года (9 тэрмідора), калі ўладу захапілі правыя групы Канвента, Робесп'ер быў пакараны смерцю.
  2. Дантон, Жорж-Жак (1759–1794) — вядомы дзеяч буржуазнай французскай рэволюцыі, выдатны прамоўца. У Канвенце Дантон кіраваў правым крылом Гары. Ён быў за прымірэнне з Жырондай — партыяй буйнай буржуазіі, супроць далейшага развіцця рэволюцыі і тэрора. Абвінавачан у змове і пакараны смерцю 5 красавіка 1794 года. Пазней даведаліся, што Дантон дапамагаў каралю і быў у яго на пенсіі.
  3. Марат, Жан-Поль (1743–1793) — папулярны правадыр рэволюцыйнай дробнай буржуазіі. Выдаваў газету „Друг народу“. У Канвенце Марат стаяў на чале найбольш рэволюцыйнай часткі Гары і заўсёды змагаўся супроць Жыронды. Марат быў прыхільмкам тэрора, пагрозаю контррэволюцыі. 1 ліпеня 1793 года арыстакратка Шарлота Кардэ закалола яго кінжалам, за што была пакарана смерцю.