Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/128

Гэта старонка была вычытаная

стаўнік Гары[1], Робесп'ер — прадстаўнік Камітэта грамадскага ратавання[2], Марат — прадстаўнік Комуны, Сімурдэн — прадстаўнік Біскупата. Ён нас памірыць.

— Добра, — сказаў Сімурдэн сур'ёзна і проста. — У чым справа?

— Мы гаварылі пра Вандэю, — сказаў Робесп'ер.

— Пра Вандэю? — паўтарыў Сімурдэн. — Так, гэта вялікая пагроза. Калі рэволюцыя загіне, то гэта адбудзецца праз Вандэю. Вандэя страшней за дзесяць Германій. Трэба забіць Вандэю, каб Францыя магла жыць.

Гэтыя кароткія словы спадабаліся Робесп'еру. Тым не менш ён спытаў:

— Вы, здаецца, былы ксёндз?

Сімурдэн адказаў:

— Так, грамадзянін.

— Што-ж тут такога? — падхапіў Дантон. — Раз ксёндз за нас, ён каштоўней за свецкую асобу. У дні рэволюцыі ксяндзы пераплаўляюцца ў грамадзян, як званы ў манеты і гарматы.

— Вернемся да Вандэі, — сказаў Робесп'ер.

— Дык у чым-жа справа? — спытаў Сімурдэн. — Што робіцца там, у гэтай Вандэі?

Робесп'ер адказаў:

  1. Мантан'яры, або Гара — крайняя левая рэволюцыйная партыя ў Канвенце, прадстаўляе дробную і сярэднюю буржуазію. Яе назва паходзіць ад верхніх месц, пад столлю, якія займалі ў зале яе дэпутаты.
  2. Канвент стварыў два вышэйшыя ўрадавыя органы. Камітэт грамадскага ратавання і Камітэт грамадскай бяёпекі, якія адыгралі вялікую ролю ў год якабінскай дыктатуры. Камітэт грамадакага ратавання ўзначальваў усе палітычныя, ваенныя і эканамічныя справы Рэспублікі. Камітэт грамадскай бяспекі кіраваў мерапрыемствамі па ахове грамадскага спакою і меў права арыштоўваць ворагаў Рэспублікі.