Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/147

Гэта старонка была вычытаная

Кожны раз, калі Марат ўваходзіў у Канвент, у зале пачыналі шаптацца, але толькі на далёкіх лавах; вакол яго ўсё маўчала. Марат рабіў выгляд, што нічога не заўважае: ён зневажаў «кваканне балота».

Унізе, у змроку, на далёкіх лавах гаварылі пра яго) паказваючы пальцам:

— Глядзі, вунь Марат!

— Ён, значыцца, не хворы?

— Не, хворы: бачыш — ён у халаце.

— У халаце?

— Ну але.

Барэр чытаў данясенне Сантэра пра Вандэю. З Морбігана выступіла дзевяцьсот чалавек з гарматамі на даамогу Нанту. Банда сялян пагражала Рэдону; Пэнбёф быў абложаны. Перад Мэдрэнам крэйсіравала марская эскадра, каб не дапусціць дэсанта. Увесь левы бераг Луары, ад Інгранды да Мора, быў заняты батарэямі раялістаў. Тры тысячы сялян гаспадарылі ў Порніку. Яны крычалі: «Хай жывуць англічане!» Пісьмо Сантэра канчалася так: «Сем тысяч сялян падступіла да Вана. Мы іх адбілі, і яны пакінулі ў нашых руках чатыры гарматы».

— А колькі палонных? — перапыніў Барэра нечы голас. Барэр адказаў:

— У прыпісцы сказана: «Палонных няма, бо мы іх больш не бярэм».

Марат не слухаў. Ён стаяў на тым-жа месцы і, відаць, абмяркоўваў нешта сур'ёзнае. Ён камячыў у руцэ кавалак паперы, на якім, каб яго разгарнуць, можна было-б прачытаць наступныя радкі:

„Улада ўпаўнаважаных камісараў неабмежаваная, асабліва ўлада камісараў, дэлегіраваных Камітэтам грамадскага ратавання. З гэтым нічога не зробіш. Дарма Жэнісе казаў на паседжанні 6 мая: „Кожны камісар значыць больш, як кароль“; гэта нічому не памагло. Ад гэтых камісараў залежыць жыццё і смерць чалавека. Дэлегат