Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/149

Гэта старонка была вычытаная

— Гэта значыць толькі, Марат, што гэты дэкрэт страціў сілу, — заўважыў Шабо.

— Гэта значыць, Шабо, што трэба дамагчыся, каб ён зноў увайшоў у сілу.

— Зразумела.

— Значыцца, трэба заявіць аб гэтым у Канвенце.

— Канвент тут не патрэбны, Марат; досыць Камітэта грамадскага ратавання.

— Так, — дадаў Манто, — досыць будзе, калі Камітэт грамадскага ратавання загадае расклеіць дэкрэт па ўсёй Вандэі, ва ўсіх вясковых абшчынах і пакажа яго сілу на двух-трох добрых прыкладах.

— На начальніках, — дадаў Шабо, — на генералах.

Марат прамармытаў;

— Магчыма, гэтага будзе досыць.

— Марат, зайдзі ў Камітэт грамадскага ратавання і заяві аб гэтым сам, — сказаў Шабо.

Марат зірнуў на яго так, што таму аж няёмка зрабілася.

— Шабо, — сказаў ён, — ісці ў Камітэт грамадскага ратавання ўсёроўна, што ісці да Робесп'ера. Я не бываю ў Робесп'ера.

— Тады я пайду, — сказаў Манто.

— Добра, — адказаў Марат.

На другі дзень па ўсіх кірунках Камітэтам грамадскага ратавання быў разослан загад абвясціць па гарадах і вёсках Вандэі і строга выконваць дэкрэт, які карае смерцю ўсякае патуранне ўцёкам палонных разбойнікаў і мяцежнікаў.

Гэты дэкрэт быў толькі першым крокам. Канвент пайшоў далей. Праз некалькі месяцаў, 11 брумера II года ( у лістападзе 1793 года), пасля таго, як горад Лаваль адчыніў свае вароты вандэйскім уцекачам,