Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/150

Гэта старонка была вычытаная

быў выданы дэкрэт, што кожны горад, які дасць прытулак мяцежнікам, будзе зруйнаваны.

З другога боку, яшчэ раней, ад імя ўсіх манархаў Еўропы, маніфест герцага Браўншвейгскага, пад уплывам эмігрантаў, абвясціў, што кожны француз, захоплены са зброяй у руках, будзе расстраляны і што, калі хоць адзін волас упадзе з галавы французскага караля, Парыж будзе сцёрты з твару зямлі.