Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/154

Гэта старонка была вычытаная

У асобе свайго ката ён шануе свайго пана. Ён гаворыць на мёртвай мове. Ён умее толькі падганяць сваіх быкоў, тачыць касу, сяк-так апрацоўваць зямлю, пячы грачаныя перапечкі. Ён перш за ўсё шануе сваю саху, потым сваю бабку, верыць у святую дзеву і ў Белую жанчыну, становіцца на калені і перад алтаром і перад таямнічым высокім каменем, што вытыркаецца сярод ландаў[1]. Гэта араты, рыбак, бракан'ёр, які любіць сваіх каралёў, сваіх паноў, сваіх папоў, сваіх вошай.

Ён можа гадзінамі стаяць у панурым раздуме на нізкім, пустынным, пясчаным беразе, прыслухоўваючыся да шуму мора. Пастаўце побач гэтага чалавека і французскую рэволюцыю і спытайце сябе, ці можа гэты сляпец убачыць яе святло.

ЛЮДЗІ

У селяніна два пункты апоры: поле, што яго корміць, і лес, дзе ён хаваецца.

Нялёгка сабе ўявіць, чым былі брэтонскія лясы. Гэта былі заселеныя гарады. Гушчар, пушчы, бязлюддзе, магільны пакой, маўчанне пустыні — такімі здаваліся непралазныя нетры галля і калючых хмызнякоў. Але ў сапраўднасці ў гэтым змроку капашыліся, як у мурашніку, людзі.

Вузкія крутыя студні, прыкрытыя зверху плоскімі каменнямі і ламаччам, пашыраныя пад зямлёй і злучаныя з цёмнымі пячорамі, былі месцам іх прытулку. У падземных пячорах Брэтані былі жывыя істоты. Адна з самых глухіх прагалін Медонскага лесу, уся зрытая падземнымі ходамі, па якіх сноўдалі таямні-

  1. Ланды — пустыры і балоты з зыбучымі пяскамі.