Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/159

Гэта старонка была вычытаная

тастаўлены ўмоўныя зменныя пасты дазорцаў і разведчыкаў. Які-небудзь шэры мужык з тупым абыякім тварам, не выклікаючым ніякіх падазрэнняў, прыносіў дэпешы ў сярэдзіне свайго кія.

Былы член Устаноўчага схода Боэтыду дастаўляў такім разведчыкам новыя рэспубліканскія пашпарты, у якіх заставалася толькі напісаць імя. У гэтага здрадніка былі цэлыя пачкі такіх пашпартоў, з якімі гэтыя людзі і хадзілі сабе па ўсёй Брэтані. За імі нельга было прасачыць.

Здавалася, што вялізны чатырохкутнік меў адну агульную нервовую сістэму, так што ўздрыг у кожным пункце зямлі ў межах гэтага чатырохкутніка адчуваўся па ўсёй яго працягласці. У адно імгненне вока весткі з Нуармут'е даляталі ў Люсон, і лагер Луэ заўсёды ведаў, што рабілася ў лагеры Круа-Марыно. Можна было падумаць, што справа не абыходзіцца без удзелу птушак. 7 месідора ІІІ года Гош пісаў: «Падобна на тое, што ў іх ёсць тэлеграф».

Уся краіна была падзелена на кланы[1]. У кожнай парафіі быў свой правадыр. Бацька мой удзельнічаў у гэтай вайне; я маю права гаварыць аб ёй са слоў удзельніка.

ІХ ЖЫЦЦЁ НА ВАЙНЕ

Многія былі ўзброены толькі коп'ямі. Але нямала было і добрых паляўнічых карабінаў. Мала знайшлося-б такіх майстэрскіх стралкоў, як бракан'еры з Гая і кантрабандысты з Лору. Гэта былі сапраўдныя байцы, лютыя і адважныя. Дэкрэт аб наборы апалчэння ў трыста тысяч чалавек выклікаў набат у шасці-

  1. Клан — родавая абшчына.