Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/160

Гэта старонка была вычытаная

стах вёсках. Пажар пачаўся ва ўсіх канцах адразу. Першы грукат грому пачуўся яшчэ ў 1792 годзе, 8 ліпеня, на Кербадэрскім пустыры. Пагражаючы карай смерцю, раялісты прымушалі выступаць усіх, хто мог насіць зброю, забіралі павозкі, збрую, прадукты. Прымусіць усе гэтыя натоўпы людзей узяцца за зброю было няцяжка. На алтары ў якога-небудзь прысягнуўшага Рэспубліцы ксяндза хавалі чорнага ката, які нечакана выскокваў у час абедні. «Д'ябал! Д'ябал!» — крычалі сяляне, і ўся акруга падымалася, як адзін чалавек. Спавядальні ператварыліся ў ачагі пажару.

Кожны мяцежнік меў пры сабе вялікі, футаў пятнаццаць даўжынёю, шост, якім ён карыстаўся і ў часе бойкі, для нападу на сініх, і для пераскоквання праз равы ў час уцякання. Калі на месцы бойкі, хоць-бы ў самым разгары яе, ці ў час атакі на рэспубліканцаў, сялянам трапляліся крыж або капліца, усе яны станавіліся на калені, чыталі малітву пад карцеччу, і, толькі памаліўшыся, тыя, што засталіся жывымі, уставалі і кідаліся на ворага. Стрэльбы зараджалі ў час бегу, выяўляючы пры гэтым вялікую спрытнасць.

Іх можна было запэўніць у чым хочаш. Які-небудзь ксёндз паказваў ім другога ксяндза з чырвонай паласой на шыі (якую той загаддзя нацёр сабе вяроўкай) і казаў: «Вось уваскрос зарэзаны гільятынай», і яны верылі.

Бывалі ў іх часам і рыцарскія ўчынкі. Так, яны пахавалі з пашанай Феска, рэспубліканскага сцяганосца, які загінуў пад ударамі шабляў, не выпусціўшы з рук свайго сцяга. Гэтыя сяляне ўмелі і насміхацца; яны называлі жанатых ксяндзоў-рэспубліканцаў: «бескуфейнікі, якія зрабіліся бясштаннікамі». Спачатку яны баяліся гармат, а потым смела кідаліся наіх з дубінамі, і здаралася, што адбівалі іх. Першым іх трафеем была