Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/165

Гэта старонка была вычытаная

Францыі; чатырнаццаць зруйнаваных дэпартаментаў, спустошаныя палі, знішчаныя ўраджаі, спаленыя вёскі, разбураныя гарады, аграбленыя дамы, забітыя жанчыны і дзеці, палаючы факел у саламяных стрэхах, меч у сэрцах, пудзіла для цывілізацыі, — вось чым была гэтая вайна, гэты несвядомы замах на забойства бацькі.

Але ўвогуле, даказаўшы неабходнасць рассеяць ва ўсе бакі адвечную цемру, якая агортвала Брэтань і пусціць у гэтую непраходную брэтонскую пушчу ўсе стрэлы святла, Вандэя паслужыла справе прагрэса. Катастрофы смутным спосабам наладжваюць усё к лепшаму.