Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/171

Гэта старонка была вычытаная

дзяцей, якія перад тым былі ўсыноўлены адным і рыжскім батальёнам. Цяпер гэты батальён наводзіць жах на белых: ён нікога не шкадуе. Гэта батальён «Чырвонай Шапкі». У ім цяпер мала людзей, але парыжане — заядлы народ. Яны ўвайшлі ў склад атрада, якім камандуе Говэн. Ніхто не ўстоіць перад імі. Яны парашылі адпомсціць за жанчын і вызваліць дзяцей. Куды падзеў дзяцей Лантэнак, ніхто не ведае; вось ад гэтага больш за ўсё і злуюць парыжане. Каб не прыблыталіся тут дзеці, хто ведае? — можа вайна набыла-б зусім іншы характар. Віконт — адважніы і слаўны малады чалавек; стары — жудасны. Можа хочаце закусіць, грамадзянін?

— Дзякую. У мяне ёсць хлеб і фляжка з віном. Лепш раскажыце мне, што робіцца ў Доле.

— А вось што. Говэн камандуе экспедыцыйным атрадам берагавой арміі. Лантэнак хацеў падняць Ніжнюю Брэтань і Ніжнюю Нармандыю, адчыніць вароты Піту[1] і падтрымаць вялікую вандэйскую армію з двухсот тысяч сялян англійскім дапаможным корпусам у дваццаць тысяч салдат. Говэн папсаваў гэты план. Ён заняў усё ўзбярэжжа і адціскае Лантэнака ў сярэдзіну краіны, а англічан — у мора. Лантэнак нядаўна быў тут, але Говэн прымусіў яго адступіць. Цяпер яго тактыка такая, каб загнаць белых у Фужэрскі лес і там абкружыць. Да гэтага часу ўсё ішло добра. Учора Говэн быў тут са сваім атрадам і раптам прышла трывожная вестка: стары — ён вопытны ваяка — нечакана зрабіў абыход і рушыў на Доль. Калі ён возьме Доль і паставіць на гары Доля сваю батарэю, то частка берага будзе ў яго руках

  1. Піт (Вільям Піт Малодшы, 1759–1806), які стаяў на чале англійскага ўрада, быў лютым ворагам буржуазнай французскай рэволюцыі і з'яўляўся арганізатарам і кіраўніком вайны з рэволюцыйнай Францыяй.