Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/174

Гэта старонка была вычытаная

шэсць шысяч, сініх — толькі паўтары тысячы, але па лютасці яны былі адзін аднаго вартыя. Цікавая рэч: нападала меншасць.

З аднаго боку выступаў беспарадачны натоўп, з другога — стройная фаланга. З аднаго боку ішлі сяляне з вышытым на скураных куртках сэрцам Ісуса, з белымі істужкамі на круглых капелюшах, з хрысціянскімі дэвізамі на нарукаўніках, з пацеркамі ля паясоў, узброеныя ў большасці толькі віламі ды карабінамі без штыхоў, цягнучы за сабой гарматы на вяроўках, — натоўп дрэнна адзеты, недысцыплінаваны, але фанатычны, гатовы на ўсё. З другога боку — паўтары тысячы салдат у трохкутных капелюшах з трохкаляровай какардай, у даўгіх камзолах з адваротамі, у накрыж накінутых перавязах, з цесакамі ў медных ручках і са стрэльбамі з прымкнутымі штыхамі — усе вымуштраваныя, трымаючыя правільны строй, дысцыплінаваныя і нястрымныя ў бойцы, умеючыя слухацца, як людзі свядомыя, і ўмеючыя камандаваць, калі трэба будзе, — таксама валанцёры, але валанцёры бацькаўшчыны, хоць і абадраныя, без ботаў. За манархію стаялі рыцары-мужыкі, за рэволюцыю — басаногія героі. Душою кожнай з гэтых двух маленькіх армій быў яе правадыр: у раялістаў стары, у рэспубліканцаў малады чалавек. З аднаго боку Лантэнак, з другога — Говэн.

Говэну было трыццаць год. Геркулесаўскі склад цела, сур'ёзны позірк і дзіцячы смех — вось характэрныя рысы яго. Ён не піў, не курыў, не лаяўся і не бажыўся. У паходы ён браў з сабой дарожны несесер: ён клапаціўся аб чыстаце сваіх ногцяў, зубоў, сваіх цудоўных густых цёмных валасоў; на прывалах ён сам выкалачваў свой ваенны мундзір, прабіты кулямі і пабялелы ад пылу. Заўсёды кідаючыся першым у пекла бою, ён ні разу не быў ранены. Яго мяккі голас, калі трэба