Старонка:Дзевяноста трэці.pdf/176

Гэта старонка была вычытаная

грам пачатага ўжо мецяжа. Калі ў такім паўстанні, дзе ўсе зайздросцяць адзін аднаму, дзе кожны сядзіць за сваім кустом, у сваім яры, з'явіцца чалавек, які ўсімі прызнаецца за начальніка, тады паасобныя, раз'яднаныя правадыры злучаюцца для агульнай справы. Празадыры ўсіх сялянскіх атрадаў, засеўшых ў лясах, далучыліся да Лантэнака і ўсе — і блізкія і далёкія — падначаліліся яму.

Лантэнак хацеў злучыць правільную вайну з партызанскай. Ён не прызнаваў ні нападаў шчыльнай «рознастайнай масай», якой была вялікая каталіцкая каралеўская армія, загадзя прызначаная на знішчэнне, ні раскідвання ваенных сіл па пушчах і хмызняках, што магло толькі трывожыць ворага, а не раздушыць яго. Партызанскія налёты не вырашаюць лёсу вайны або прыводзяць да дрэннага канца. Яны пачынаюць з нападу на Рэспубліку, а канчаюць рабаваннем дыліжансаў. Лантэнак не прызнаваў ні Вандэі, ні шуанства. Ён хацеў сапраўднай вайны, ён хацеў карыстацца і сялянамі і салдатамі. Сялянскія дружыны былі патрэбны яму для стратэгіі, а палкі — для тактыкі. Засады і нечаканыя напады былі, на яго думку, найлепшым спосабам атак, і атрады з мужыкоў, якія маглі ўмомант сабрацца і таксама ўмомант рассеяцца, як нельга лепш адпавядалі гэтай задачы. Але ён лічыў іх надта няўстойлівымі, надта няўлоўнымі: іх, як ваду, нельга было затрымаць. Ён хацеў стварыць шчыльнае ядро для гэтай бязладнай, расплыўчатай вайны; армію лясных дзікуноў падмацаваць рэгулярнымі войскамі, якія служылі-б воссю для яе выступленняў. Глыбокая і страшная думка! Каб удалося яе ажыццявіць, Вандэя была-б непераможная.

Але адкуль было ўзяць рэгулярныя войскі? Як набраць палкі? Дзе ўзяць салдат? Дзе знайсці гатовую армію? — У Англіі. У Лантэнака моцна засела думка на-